Падтрымайма «Трое ў чоўне, і пёс з імі»!
Дата публікацыі: 12.11.2019
2669

На краўдфандынгавай пляцоўцы Ulej пачаўся збор сродкаў на выданне беларускага перакладу рамана Джэрома Клапкі Джэрома «Трое ў чоўне, і пёс з імі».
Чацвёра сяброў, Джордж, Гарыс, Джэй і фоксік Манмарансі, замучаныя агульнай млявасцю і абыякавасцю да жыцця, выпраўляюцца з вялікага горада ў рачное падарожжа. Каб зазнаць стыхіі, прыгоды, нявыкруткі, прастуды і перакуленні. Каб з помпай і шыкам нікуды не дайсці
Што ў кнізе?
- Пераклад рамана Джэрома Клапкі Джэрома «Трое ў чоўне, і пёс з імі».
- Нататкі і недыдактычныя апісанні рачных маршрутаў па беларускіх рэчках ад перакладчыка Паўла Касцюкевіча.
- Ілюстрацыі, а таксама вершы, показкі і гісторыі ад заўзятых удзельнікаў тутэйшых сплаваў.
- Усцешны дадатак: першы раздзел з наступнай кнігі Джэрома «Трое на чатырох колах».
Хто падрыхтаваў беларускую версію да выдання:
Павал Касцюкевіч, перакладчык
Андрэй Хадановіч, рэдактар
Ліда Наліўка, карэктарка
Кацярына Пікірэня, мастачка
Выдавецтва «Логвінаў»
Падтрымаць кнігу можна тут.
Саюз беларускіх пісьменнікаў