Падтрымайма «Трое ў чоўне, і пёс з імі»!

На краўдфандынгавай пляцоўцы Ulej пачаўся збор сродкаў на выданне беларускага перакладу рамана Джэрома Клапкі Джэрома «Трое ў чоўне, і пёс з імі».

Чацвёра сяброў, Джордж, Гарыс, Джэй і фоксік Манмарансі, замучаныя агульнай млявасцю і абыякавасцю да жыцця, выпраўляюцца з вялікага горада ў рачное падарожжа. Каб зазнаць стыхіі, прыгоды, нявыкруткі, прастуды і перакуленні. Каб з помпай і шыкам нікуды не дайсці

Што ў кнізе?

  • Пераклад рамана Джэрома Клапкі Джэрома «Трое ў чоўне, і пёс з імі».
  • Нататкі і недыдактычныя апісанні рачных маршрутаў па беларускіх рэчках ад перакладчыка Паўла Касцюкевіча.
  • Ілюстрацыі, а таксама вершы, показкі і гісторыі ад заўзятых удзельнікаў тутэйшых сплаваў.
  • Усцешны дадатак: першы раздзел з наступнай кнігі Джэрома «Трое на чатырох колах».

Хто падрыхтаваў беларускую версію да выдання:

Павал Касцюкевіч, перакладчык

Андрэй Хадановіч, рэдактар

Ліда Наліўка, карэктарка

Кацярына Пікірэня, мастачка

Выдавецтва «Логвінаў»

Падтрымаць кнігу можна тут.


Саюз беларускіх пісьменнікаў