Памятны знак Чынгізу Айтматаву адкрылі ў Мінску

Урачыстае адкрыццё памятнага знака Чынгізу Айтматаву ў аднайменным парку Мінска адбылося 26 лістапада, перадае «Минск-Новости».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прэм'ер-міністр Кыргызстана Мухаметкалый Абулгазіеў і прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.