Навіны
Анатоль Канстанцінавіч нарадзіўся 16.04.1935 г. у вёсцы Данейкі Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні (1949-1952). Працаваў карэктарам у наваградскай гарадской газеце «Звязда», адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Фізкультурнік Беларусі». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Быў супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958 г. працаваў інструктарам па друку ЦК ЛКСМБ, са снежня 1958 г. вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1960 г. - у рэдакцыі часопіса «Полымя». З 1961 па 1963 гг. - старшы рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», пасля зноў у «Полымі» - літработнік аддзела крытыкі, рэдактар аддзела навукі і мастацтва. З 1971 г. - загадчык лабараторыі навучання грамаце, а потым аддзела навучання літаратуры Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1981-1983 гг. - загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», у 1986-1990 гг. - загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1960 г. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
У 1950 г. у наваградскай газеце апублікаваў першы верш. З літаратурна-крытычнымі артыкуламі выступае з 1953 г. Пераклаў на беларускую мову Новы запавет.
Выбраныя кнігі Анатоля Клышкі:
«Права на верш». Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў. 1967 г.
«Буквар». 1969 г., 23 выданні.
«Пропісы да «Буквара». 1969 г., 4 выданні.
«Пропісы для 1 класа». 1973 г., 18 выданняў.
«У лясах Белавежы». Кніга для дзяцей. 1975 г.
«Самая лепшая хатка». Кніга для дзяцей. 1976 г.
«Верасок». Дапаможнік для 1 класа. 1978 г., 3 выданні.
«Вярэнька загадак». Кніга для дзяцей. 1982 г.
«Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга». Кніга для дзяцей. 1983 г.
«Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў Анатоль Клышка». Казкі. 1983 г.
«Чабарок». Чытанка для 4 класа школ з расейскай моваю навучання. 1989 г.
«Святло праз стагоддзі». Кніга для дзяцей. 1990 г.Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" глыбока смуткуюць з прычыны адыходу ў лепш свет вядомага ўсім беларусам пісьменніка Анатоля Канстанцінавіча Клышкі і выказваюць шчырыя спачуванні родным і сябрам, чытачам дзіцячых кніг, перакладаў і буквароў. Светлая памяць пра Анатоля Канстанцінавіча заўсёды будзе ў нашых сэрцах!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------