Памёр Міхась Карпечанка


Пайшоў з жыцця пісьменнік Міхаіл Аляксеевіч Карпечанка. Прычына смерці - каранавірус. 

Міхаіл Карпечанка - празаік, драматург, публіцыст і краязнаўца, сябра Магілеўскай філіі СБП. 

Нарадзіўся 14 лістапада 1959 года ў вёсцы Болін, што на Краснапольшчыне. Скончыў Наваельнінскую школу, Белдзяржуніверсітэт.

Аўтар кніг “Дачка волі”, “На скрыжаванні болю і надзеі”, “Уздоўж стромы”, “Іржа” і інш.

Жыў і працаваў у Бялынічах. 

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" глыбока смуткуюць з прычыны заўчаснага сыходу Міхаіла Аляксеевіча і прыносіць шчырыя спачуванні сям'і, сябрам, калегам пісьменніка.




Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"