Памёр Міхась Мушынскі. Развітанне адбудзецца 10 чэрвеня

Як паведаміла газета "Наша ніва", памёр беларускі літаратуразнаўца, прафесар Міхась Мушынскі. Яму было 87 гадоў. Ніхто лепш за яго не ведаў творчасці Якуба Коласа і Міхася Зарэцкага.

Міхась Мушынскі працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук, у 1978-м абараніў доктарскую дысертацыю, даследаваў творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Смуткуем і выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім спачылага. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Развітанне са спадаром Міхасём адбудзецца ў нядзелю, 10 чэрвеня ў мемарыяльнай зале на Альшэўскага, 12, з 11.00 да 12.00.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"