Памёр паэт Алесь Стадуб

Прыйшла сумная вестка з Лідчыны - не стала Алеся Стадуба, аднаго з найстарэйшых нашых паэтаў.

Стадуб Алесь (Аляксандр Дзям'янавіч) нарадзіўся 24.04.1938 г. у в. Юнавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобл. Скончыў 10 класаў у Нясвіжы. Пасля службы ў войску закончыў Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі). Узначальваў маладзёжны хор у Яраслаўлі. Там закончыў філфак педінстытута. Выкладаў у школе, працаваў у мясцовых газетах. У 1972 г. пераехаў у Ліду, дзе быў намеснікам старшыні таварыства «Веды».

Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Сябра СБП з 2007 года. Аўтар кніг «Твае вочы» (1997), «Вузел(трыялеты)» (1998), «Споведзь натхненнем» (1999), «Летапіс пачуццяў» (2000), «Калінавыя гроны» (2001), «Сюжэт на фоне адвячорку» (2004), «Водгук ісціны» (2007).

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" смуткуе з прычыны адыходу ў лепшы свет сябра нашай арганізацыі, паэта Алеся Стадуба і выказвае шчырыя спачуванні родных і блізкім спачылага.





Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"