Памёр пісьменнік Сяргей Цыплюк
Дата публікацыі: 18.08.2021
2464

У панядзелак, 16 жніўня, на 85-м годзе жыцця ад нас пайшоў Сяргей Фёдаравіч Цыплюк – вядомы на Берасцейшчыне празаік, сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", педагог, адзін з першых у рэгіёне прадпрымальнікаў. Сяргей Фёдаравіч пакінуў пасля сябе цікавыя аповесці і раманы, прысвечаныя Запаляр’ю, дзе служыў ваенным мараком, неспакойнай перабудовачнай пары і сучаснасці.
Бывайце, Сяргей Фёдаравіч! Ваша праўдзівае слова і добрыя ўчынкі назаўжды застануцца ў нашай памяці.
Сяргей Цыплюк нарадзіўся 25 студзеня 1937 г. у в. Ваўкаставец Камянецкага р-на, аўтар рамана «Белы свет на ваколіцы» і кнігі «Лесвіца ў неба», жыў у Брэсце.
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" прыносяць шчырыя спачуванні родным і блізкім Сяргея Фёдаравіча Цыплюка.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"