Памёр Уладзімір Яварыўскі

Сумная вестка прыйшла з Украіны – 16 красавіка пайшоў з жыцця вядомы пісьменнік і грамадскі дзеяч Уладзімір Яварыўскі.
Яму было 78 гадоў.

Развітанне з творцам адбылося сёння аб 11 раніцы ў Выдубіцкім манастыры. Уладзімір Яварыўскі будзе пахаваны на Байковых могілках у Кіеве.

Уладзімір Яварыўскі быў ганаровым сябрам нашай творчай арганізацыі і заўсёды падтрымліваў цёплыя адносіны з беларускімі творцамі, спрыяў літартурным кантактам і паглыбленню культурнага супрацоўніцтва нашых народаў.

Сакратарыят і Рада ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” глыбока смуткуюць з прычыны смерці спадара Яварыўскага і выказваюць шчырыя спачуванні блізкім, сябрам і ўсім прыхільнікам таленту Пісьменніка.



Прэс-служба ГА "СБП"