Памёр Віктар Швед
Дата публікацыі: 23.10.2020
1099

Адышоў у вечнасць Віктар Швед — старэйшы беларускі паэт з Беластока, перакладчык, журналіст, сузаснавальнік Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, сябра Саюза польскіх пісьменнікаў, сталы аўтар тыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва", аўтар некалькіх дзясяткаў зборнікаў вершаў на беларускай і польскай мовах.
У 2015 Віктар Швед быў уганараваны ордэнам Францыска Скарыны.
Сёлета ў сакавіку Віктару Шведу споўнілася 95 гадоў.
Паніхіда пройдзе сёння, 23 кастрычніка, а 17-й у Ніжняй царкве Св. Духа на Антонюку.
Літургія і развітанне адбудуцца заўтра, 24 кастрычніка, у 8:30 тамсама.
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім спадара Віктара, чытачам ягонай паэзіі, усім беларусам Падляшша. Смуткуем разам з вамі!
Інфармацыйны аддзел МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“