Памёр Юры Станкевіч


Сумная навіна. Памёр Юры Станкевіч.

Прычына смерці -- каранавірус.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пасля крэмацыі, увосень, урна з парэшткамі пісьменніка будзе пахаваная ў калумбарыі на Кальварыйскіх могілках Мінска.

Юры Станкевіч нарадзіўся ў Барысаве 21 студзеня 1945 г. Бацька пісьменьніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі выпраўленча-працоўны лягер. Будучы празаік пакінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля заканчэньня якога працаваў у «Барысаўскай аб’яднанай газэце». Неўзабаве пераехаў у Менск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзелу часопіса «Маладосьць», загадчыкам аддзелу часопіса «Крыніца». З 1990 году — сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Увайшоў у літаратуру ў 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесьцяў і апавяданьняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнарыяў.

Аўтар кніг "Любіць ноч - права пацукоў", "Пятая цэнтурыя, трыццаць другі катрэн", "Ліст у галактыку "Млечны шлях", "Бесапатам" і інш. Доўгія гады быў звязаны з выдавецтвам "Галіяфы", дзе апошнім часам рэгулярна выходзілі яго новыя кнігі і перавыдаваліся ранейшыя творы.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім, усім чытачам Юрыя Станкевіча.

Ул. інф.