Перакладчыцу Вольгу Калацкую абвінавацілі паводле крымінальнага артыкулу
Дата публікацыі: 16.01.2021
277

Вядомую перакладчыцу Вольгу Калацкую абвінавацілі паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Пра гэта яе адвакату сёньня паведамілі ў Фрунзенскім РУУС. Паводле якой часткі гэтага артыкулу, пакуль не вядома, піша БАЖ
Яе затрымалі 15 студзеня. А 16 студзеня павезьлі на сьледчыя дзеяньні.
Вольга Калацкая жыве з 89-гадовай маці, якой патрэбны догляд.
Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, сэрыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.
Радыё Свабода