Петэру Барасу — 70!

Петэр Барас, photo: natatnik.by

Перакладчык з венгерскай на беларускую мову сёння святкуе сваё 70-годдзе.

Пэтэр Барас нарадзіўся 20 красавіка 1950 года ў Будапешце. Вучыўся ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, атрымаў чырвоны дыплом матэматыка. З 1975 года жыве ў Берасці.

У розныя часы працаваў праграмістам, загадчыкам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства. Перакладчык-фрылансер. Цяпер на пенсіі.

Акрамя роднай вугорскай, у рознай ступені валодае: расейскай, беларускай, французскай, польскай, ангельскай, італьянскай, украінскай і троху лацінскай мовамі.

Мастацкім перакладам пачаў займацца ў 2009 годзе, пераклаўшы з арыгіналу раман С. Пясецкага "Каханак Вялікай Мядзведзіцы". Перакладаў і публікаваў у розных вугорскіх часопісах творы Уладзіміра Някляева.

Сябра венгерскага Саюза мастацкіх перакладчыкаў, Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць спадара Петэра з днём народзінаў, зычаць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, натхнення на новыя кнігі і пераклады! 



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"