Навіны

Хрысьціянскія незабудкі

Ірына Жарнасек. Незабудкі. Менск. «Про Хрысто», 2018


«Ёсьць паданьне пра тое, як Пан Бог стварыў усе кветкі і кожнай даў назву ды наказаў добра памятаць сваё імя. Кветкі радаваліся — у іх цяпер ёсьць свае імёны, іх цяпер ніхто ня зблытае! Але праз хвіліну маленькая блакітная кветачка заплакала: «Добры Божа! А я... я ўжо забылася сваё імя». Тады Пан Бог ласкава сказаў ёй: «Не забудзь Мяне!» — так Ірына Жарнасек тлумачыць назву сваёй кнігі.

Яна складаецца з апавяданьняў, адрасаваных дзецям, ужо здольным узірацца ў навакольны сьвет. Аўтарка стварае простыя, але займальныя сюжэты, якія скіроўваюць увагу маленькіх чытачоў на ўсё тое, што зь імі і іншымі людзьмі адбываецца ў штодзённым жыцьці. Яна нязмушана вядзе іх да ўсьведамленьня, што ў чалавека заўсёды існуе выбар паміж спрадвечным мноствам спакусаў і дабрадзействаў. Невыпадкова жанр сваіх твораў пісьменьніца вызначае як хрысьціянскія апавяданьні.

Той, хто трымаў у руках дзіцячы часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай», які рэдагуе Ірына Жарнасек, бачыў на яго старонках гэтыя апавяданьні. Хораша аздобленыя Вольгай Гардзіёнак-Кірэевай, Вольгай Чарняўскай і Галінай Хінка-Янушкевіч, яны склалі кнігу, якой у сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры яшчэ не было.

Рэальны менскі кот

Ганна Янкута. Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў. Менск, выдавец А.М.Янушкевіч, 2018


Галоўны герой кнігі — ніякая не прыдумка, як гэта зазвычаена ў іншых прыгодніцкіх кнігах. Гэта рэальны кот. Ён насамрэч жыве ў Менску, пра што сьведчыць і зьмешчаная ў кнізе мапа (мастачка Лілія Давыдоўская). І ўсё, што зь ім адбываецца ў апавяданьнях, адбываецца і ў ягоным жыцьці. Ён сябруе з прывідамі і маленькай мышкай, гуляе па начох у парку Чалюскінцаў і раскрывае таямніцы тамтэйшых атракцыёнаў. А хто ня верыць, спытайцеся ў хлопчыка Алеся, які жыве ў адной з катом Шпротам кватэры.

Зрэшты, сумненьні ў праўдзівасьці Каташпротавай гісторыі наўрад ці ў вас узьнікнуць, калі вы хоць разочак задумваліся, якія рэчы адбываюцца па начох пад вокнамі вашага дому на вуліцы Калініна ці на прыступках высачэзнага ганка гадзіньнікавага заводу. Задумвацца то мо й задумваліся, але ж ці бачылі? Не. Ну, тады вам і вашым дзеткам пэўна трэба пачытаць гэтую кнігу. Якая, між іншым, сталася ўдалым пісьменьніцкім дэбютам знанай перакладчыцы Ганны Янкуты. А яна, дарэчы, таксама рэальна жыве ў тых самых мясьцінах, дзе і Кот Шпрот.

Мітычны дамавік Шпілеўскага

Надзея Ясьмінска і Кацярына Дубовік. Чаму Меша ня мае хаты. Менск, «Кнігазбор», 2018


«Жыло некалі адно дзіўнае стварэньне на імя Меша. Пасяліўся гэты Меша сярод людзей, у драўлянай хаце за печкай. Сачыў ён адтуль за парадкам і ахоўваў сон гаспадароў. А за працу сваю прасіў небагата: хапала яму пасёрбаць малака з кацінага сподка...»

На пытаньне, хто такі Меша і адкуль ён узяўся, Надзея Ясьмінска адказала ў сваім фэйсбуку:

«Вобраз Мешы навеяны пэрсанажам зь беларускіх паданьняў. Аднак тут усё ня так адназначна. Штука ў тым, што Меша згадваецца толькі ў аднаго фальклярыста — Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага (1823–1861), вядомага сваім вольным стаўленьнем да беларускай міталёгіі і шматлікімі фальсыфікацыямі. На сёньняшні дзень ужо нельга праверыць, ці існаваў у беларускіх павер’ях сапраўды такі пэрсанаж.

Але асабіста я лічу, што наш бабайка — быў. Яго не магло ня быць. Дзіцячае ўяўленьне малявала яго фігурку ў цёмных кутах, вылучала тупаньне яго лапак падчас дажджу ці моцнага ветру. І тыя чытачы і слухачы, якія гарталі кніжку „Чаму Меша ня мае хаты“, былі на маіх імпрэзах, — няўжо яны супраць, каб Меша заняў сваё месца ў беларускіх казках?

Так што дзякуй спадару Шпілеўскаму! Прыдумаў ён у свой час Мешу ці не — я вельмі ўдзячная яму за натхненьне, якое ўрэшце прывяло да стварэньня гэтай кніжкі і будучых гісторый пра беларускага бабайку».

На вокладцы кнігі пазначаныя дзьве аўтаркі — пісьменьніца Надзея Ясьмінска і мастачка Кацярына Дубовік. Абедзьве творцы ўжо вядомыя чытачам як вялікім, так і малым, і атрымалі прызнаньне экспэртаў — у розны час яны станавіліся ляўрэаткамі прэміі Цёткі ў галіне літаратуры для дзяцей. І вось — новая цікавінка для дзетак ды іхніх бацькоў, чароўная гісторыя пра мітычнага і сымпатычнага пэрсанажа Мешу.

Радыё Свабода
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------