Пісьменніцкая рэзідэнцыя ў Нарвегіі

Фота: Facebook Artica Svalbard
Артыка Свальбард – праграма мастацкай рэзідэнцыі, якая дае магчымасць сябрам ПЭНа жыць і працаваць у Свальбардзе (самая паўночная кропка Нарвегіі) цягам ад аднаго да трох месяцаў.

Побыт у Свальбардзе можа быць звязаны з праектам творцы, у якім ён ці яна звяртаецца да Арктыкі ці Паўночнага рэгіёну, або з неабходнасцю зірнуць на ўласны праект з пэўнай адлегласці. Свальбард умее натхняць, але ў той жа час гэта месца, якое патрабуе пэўных фізічных і псіхічных высілкаў ад тых, хто збіраецца тут жыць і працаваць. Такім чынам, творцы, якія зацікаўленыя ў рэзідэнцыі ў Свальбардзе, мусяць мець сапраўднае жаданне пажыць тут, як з прафесійных, гэтак і з прыватных прычын.

Артыка Свальбард забяспечвае офіс/працоўнае месца, невялікую кватэру, запрашаючы бок пакрывае праезд і выплачвае стыпендыю на пакрыццё выдаткаў на жыццё.

Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле, адпраўце заяўку з інфармацыяй пра:

– праект, над якім вы хочаце працаваць у Свальбардзе (самае галоўнае – паказаць, што гэты праект мае сувязь з Паўночным паўшар'ем) альбо назавіце іншыя прычыны, чаму вам асабліва карысна працаваць над праектам у Свальбардзе.

 матывацыю для знаходжання ў Свальбардзе.

Пажаданы перыяд знаходжання (не менш за тры тыдні і не больш за тры месяцы) у перыяд ад сакавіка да кастрычніка 2020 альбо 2021 года.

Адпраўляйце заяўку па электроннай пошце на адрас: info@pen-centre.by з пазнакай «Artica Svalbard».

Дэдлайн: 30 снежня 2019 года. Заяўкі прымаюцца на ангельскай мове.

Артыка Свальбард адна з перадавых праграм у свеце ў галіне мастацкай рэзідэнцыі. Пры ўдзеле замежных мастакоў з розных краін Артыка стымулюе актыўны абмен крытычнымі і філасофскімі ідэямі, навуковымі даследаваннямі і мастацкімі выразамі.

Больш падрабязна з праграмай можна пазнаёміцца тут.
Калі вы не сябра ПЭНа, вы можаце падаць заяўку самастойна, азнаёміўшыся з інфармацыяй тут.

Беларускі Пэн-цэнтр