Помнік для літаратара

Праект помніка Алесю Адамовічу. Фота: Марына Маўчанава
Грошы на помнік-бюст былі сабраныя з дапамогай краўдфандынга. Збор грошай падтрымалі вядомыя грамадскія дзеячы, у тым ліку, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексеевіч і заснавальнік партала TUT.BY Юры Зіссер. Эскіз бюста вырабілі скульптары Генік Лойка і Яўген Білей. Ён быў прадстаўлены ў кастрычніку мінулага года на адкрыцці ў Глушы арт-аб’екта «Прыпынак Адамовіча». Дарэчы, гэты прыпынак на сёння — адзіная рэч у памяць Алеся Адамовіча на яго малой Радзіме. Да гэтага часу там няма нават адпаведнай памятнай шыльды.


Прыпынак Адамовіча. Фота: babruysk.by


У Глушы плануецца таксама адкрыццё музея, прысвечанага жыццю і дзейнасці пісьменніка. На адкрыццё помніка-бюста запрашаюцца ўсе жадаючыя. Будуць арганізаваныя аўтобусы з Мінска і Бабруйска, піша ў фэйсбуку актывіст Андрусь Архіпенка. Нагадаем, раней актывісты ініцыятыўнай групы па ўвекавечванні памяці Алеся Адамовіча запрашалі на адкрыццё бюста Адамовіча стваральнікаў папулярнага серыяла НВО «Чарнобыль».

Урачыстае адкрыццё бюста адбудзецца 9 лістапада. Пра гэта паведаміў лідар ініцыятыўнай групы па ўвекавечанні памяці пісьменніка Андрусь Архіпенка.


Беларускае радыё Рацыя