Адбыўся традыцыйны пісьменніцкі турнір па шахматах
Дата публікацыі: 23.03.2019
2543
Васіль Жуковіч і Андрэй Федарэнка пачынаюць турнір
23 сакавіка, напярэдадні Дня волі, традыцыйны пісьменніцкі турнір па шахматах прайшоў у офісе Саюза беларускіх пісьменнікаў. Чарговы раз за шахматнай дошкай сышліся сябры саюза Яўген Бяласін, Васіль Жуковіч, Мікола Кандратаў, Іван Клімянкоў, Вольф Рубінчык, Уладзімір Сіўчыкаў, Андрэй Федарэнка.Іван Клімянкоў, Васіль Жуковіч, Мікола Кандратаў
Іван Клімянкоў і Вольф Рубінчык
Мікола Кандратаў і Уладзімір Сіўчыкаў
Яўген Бяласін і Вольф Рубінчык.
Пераможнае І месца сёлета падзялілі паміж сабою Вольф Рубінчык і Васіль Жуковіч. Шчыра віншуем!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"