Прайшлі першыя заняткі ў Школе маладога літаратара W/Rights

Распачаўся навучальны сезон у Школе маладога літаратара W/Rights пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”: 5 і 12 кастрычніка адбыліся першыя заняткі ў групах “Мастацкая проза” і “Паэзія/Пераклад паэзіі”. 

Сёлета на курс было набрана 40 чалавек. У групах сабраліся найлепшыя маладыя аўтары, што прайшлі сур’ёзны адбор ды засведчылі сваё жаданне і здольнасці займацца літаратаурай. Сярод навучэнцаў ёсьць прадстаўнікі розных рэгіёнаў Беларусі, але найбольшая колькасць навучэнцаў – студэнты і жыхары сталіцы. Некаторыя з іх ўжо маюць неблагі творчы наробак і нават апублікаваныя кнігі. Хтосьці ўжо некалькі гадоў як заявіў пра сябе ў літаратурных колах, некторыя толькі робяць першыя крокі на гэтай сцяжыне. Усе яны ўжо пазнаёміліся з выкладчыкамі, прыступілі да навучальнага працэсу і атрымалі першыя заданні.

Навучэнцаў чакае насычаны год: сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі краіны, майстар-класы, знаёмства з асновамі аўтарскага права, кнігавыдання, дызайна і шмат што яшчэ.

Зычым поспехаў маладым літаратарам і трымаем вас у курсе справаў Школы!



Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”