Прайшло першае ў новым годзе пасяджэнне Рады СБП
Дата публікацыі: 24.03.2021
320

На фота: перакладчыца Надзея Кім, старшыня СБП Барыс Пятровіч, сакратарка пасяджэння Сюзанна Паўкштэла
24 сакавіка ў Мінску прайшло традыцыйнае пасяджэнне Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Падчас працы кіроўнага органу Саюза беларускіх пісьменнікаў была заслуханая і прынятая справаздача пра дзейнасць арганізацыі, зацверджаны спіс сябраў СБП, палажэнне пра новы памер сяброўскіх унёскаў у сувязі з павышэннем базавай велічыні.Па прадстаўленні прыёмнай камісіі СБП у сябры арганізацыі Рада ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" прыняла перакладчыцу Надзею Кім.
У часе працы Рада СБП таксама прыняла зварот-віншаванне з 103-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"