Вярхоўны суд прызначыў дату ліквідацыйнага пасяджэння па справе СБП


Вярхоўны суд абвясціў дату ліквідацыйнага пасяджэння па грамадзянскай справе, заведзенай па пазове Міністэрства юстыцыі РБ супраць грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Пасяджэнне прызначанае на 1 кастрычніка і пройдзе ў будынку Вярхоўнага суда (Мінск, вул. Арлоўская, 76, каб. 413, суддзя І.Г. Мільто). Пачатак аб 11.00. 
 
Нагадаем, што 23 верасня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбыліся слуханні па пазове ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" да Міністэрства юстыцыі па абскарджванні пісьмовага папярэджання, вынесенага 14 ліпеня 2021 года за непрадастаўленне дакументаў для маніторынга дзейнасці НДА. 24 верасня Вярхоўны суд РБ вынес рашэнне і пакінуў у сіле пісьмовае папярэджанне, вынесенае Мінюстам на адрас ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

14 ліпеня Следчы камітэт правёў ператрус у офісе арганізацыі, пасля чаго памяшканне было запячатана, дакументы і тэхніка канфіскаваныя. Пазней былі заблакаваныя банкаўскія рахункі арганізацыі, што паралізавала працу аб'яднання.


 




Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"