Прайшоў выпускны вечар Школы маладога літаратара


На выходных у Мінску прайшоў выпускны вечар Школы маладога літаратара (групы "Паэзія / Пераклад паэзіі" і "Крытыка / Літаратурнае рэдагаванне").

Было шмат добрых эмоцый, файных вершаў і цёплых слоў: выступілі куратары Школы Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч, выкладчыкі Вольга Гронская, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч. А выпускніцы Надзея Кім і Ніна Лістота атрымалі пасведчанні сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў з рук старшыні арганізацыі Барыса Пятровіча.

Усіх шчыра віншуем і спадзяемся на далейшую супрацу!


Больш фота - на нашай старонцы ў Facebook




Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"