Навіны

Вячаслаў Рагойша, Дмытро Паўлычка, МІхайла Слабашпіцкі і Таццяна Кабржыцкая на "Кніжным арсенале" у Кіеве (2019)

З Украіны прыйшла прыемная навіна. Сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў і Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны сужэнцы Таццяна Кабржыцкая і Вячаслаў Рагойша сталі лаўрэатамі Прэміі імя Дмытра Нітчанкі (1905–1999), выдатнага ўкраінскага пісьменніка, літаратуразнаўца і грамадскага дзеяча.

Прэмія ўжо больш двух дзесяцігоддзяў прысуджаецца Лігай украінскіх мецэнатаў і раднёй Нітчанкі да 21 лютага – Міжнароднага дня роднай мовы і адначасова дня нараджэння самога пісьменніка. Лаўрэаты яе – тыя, хто, як сказана ў прэс-рэлізе прэміі, «абараняе і папулярызуе роднае слова, узнімае яго сацыяльны прэстыж і мае выразную грамадзянскую пазіцыю... Доктар філалогіі, прафесар Вячаслаў Рагойша і кандыдат філалогіі, дацэнт Таццяна Кабржыцкая шмат зрабілі для ўмацавання беларуска-ўкраінскіх культурных сувязяў. Гэта людзі, заўсёды павернутыя тварам да Украіны». Сёлета адначасова з Т. Кабржыцкай і В. Рагойшам прэмія прысуджана галоўнаму рэдактару «Літературної України» Сяргею Куліду, «аўтару шэрага дакументальных кніжак, які ўзяў на сябе адказнасць за лёс пісьменніцкай газеты ў складаных умовах палітычнай і фінансавай разгубленасці».

Дарэчы, у «Літературній Україні» за 14 лютага 2020 года побач з інфармацыяй пра Прэмію імя Дмытра Нітчанкі змешчаны вялікі адкрыты ліст лаўрэата Нацыянальнай прэміі імя Т. Шаўчэнкі, вядомага пісьменніка і выдаўца Міхайла Слабашпіцкага «Нам на Вас пашанцавала». У звароце да беларускіх лаўрэатаў згаданай прэміі аўтар паслання шчыра разважае пра іх вялікі ўклад ва ўмацаванне беларуска-ўкраінскіх культурных узаемаадносін, прапаганду ў Беларусі ўкраінскага мастацкага слова праз пераклад, навуковыя даследаванні, педагагічную практыку, а таксама пра некаторыя праблемы, якія даводзіцца пры гэтым пераадольваць.

Сардэчна віншуем лаўрэатаў!

 


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------