Прэміяй Ежы Гедройца ўзнагароджаны Андрэй Хадановіч
Дата публікацыі: 17.12.2020
4109

Прэміяй ўплывовай польскай газэты «Rzeczpospolita» узнагароджаны паэт Андрэй Хадановіч.
Прэмію імя Ежы Гедройця рэдакцыя газэты «Rzeczpospolita» заснавала ў 2001 г., у першую гадавіну сьмерці выбітнага рэдактара і палітыка, стваральніка часопіса «Культура» і Літаратурнага інстытуту ў Парыжы. Яна прысуджаецца, сярод іншага, за «паглыбленьне дыялёгу між народамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы».Сёлета яна была прысуджаная Андрэю Хадановічу.
Агнешка Рамашэўская, дырэктарка канала Белсат, ляўрэатка прэміі Ежы Гедройця ад «Rzeczpospolitej» у 2010 годзе, заўважыла, прадстаўляючы ляўрэата, што Андрэй Хадановіч пераклаў творы Чэслава Мілаша, Зьбігнева Гэрбэрта, Адама Міцкевіча і Канстантага Ільдэфанса Галчыньскага, а «пераклад стварае масты паміж культурамі».
Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" далучаецца да віншаваньняў лаўрэата!