Прэмію Гедройца атрымалі «Тантамарэскі» Сяргея Дубаўца

Сяргей Дубавец

Сёння ў зале №2 Палаца мастацтваў, у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" адбылася цырымонія ўручэння прэміі Ежы Гедройца. Галоўны прыз — 11 тысяч беларускіх рублёў і $1000 ад спонсара — сёлета атрымаў Сяргей Дубавец за нон-фікшн «Тантамарэскі».


Другое месца заняў Андрэй Адамовіч — аўтар «Песні пра Цімура». Трэцяе месца ў Зараславы Камінскай за кнігу «Калядны стол» (прыз атрымаў выдавец Зміцер Вішнёў).




Наша Ніва, фоты Надзеі Бужан