Навіны
На нястомнай культурнай пляцоўцы Мінска — у Музеі гісторыі беларускай літаратуры — 23 красавіка прайшла чарговая творчая сустрэча ў межах праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця», яна ж — чарговае прысвячэнне 120-годдзю Адама Бабарэкі і чарговая адкрытая лекцыя з ліку тых, што ўсё часцей прапануюцца інтэлектуальнай грамадскасці нашай сталіцы і з вялікай ахвотай ёю прымаюцца.
Трэба дадаць, што не апошняе гэта мерапрыемства нават у межах святкавання юбілею Бабарэкі: яшчэ адна адкрытая лекцыя пройдзе 30 кастрычніка на той жа пляцоўцы. Аўтар гэтай і наступнай — Віктар Жыбуль, архівіст, даследчык, укладальнік двухтамовага Збора твораў пісьменніка і крытыка.
Віктар Жыбуль. Фота: Святлана Воцінава
«Крытык на першым месцы», — сказаў ён у самым пачатку лекцыі. А ў якасці «матэрыяльнага» доказу прадэманстраваў абодва тамы — тоўсты першы, з літаратурна-крытычнымі працамі, і добра танчэйшы другі, у які ўвайшло «усё астатняе». Нельга не адзначыць, што лекцыю ўжо ад гэтага эпізода і далей, да самага яе завяршэння досыць часта прасякаў добры гумар. Спадарожнік усялякага па-сапраўднаму вартага дзейства, прыналежнасць кожнага прамоўцы, упэўненага ў сваёй кампетэнтнасці, ён прабіваўся і з радкоў самога Бабарэкі, якія даволі працяглымі порцыямі цытаваліся (і вельмі добра, што так), і скрозь сур’ёзны, грунтоўны, аналітычны расповед, што прымушала не толькі ўсміхацца, але і смяяцца, пры гэтым ні на градус не зніжаючы вартасці лекцыі, а толькі робячы яе яшчэ больш жывой — хоць і без таго яна не была б сумнай.
Факты з жыцця, эпізоды ранняй і спелай творчасці — апавяданняў, вершаў, артыкулаў, канстатацыі наватарства ў крытыцы і параўнанне Бабарэкі з Бялінскім на фоне нашых 1920-х з іх рухам беларусізацыі, згадкі пра спалучэнне ў тэкстах філасофіі і літаратуразнаўства, прозы і філасофіі, «нават прозы і літаратуразнаўства» («Адзін з тэкстаў-разваг пра Язэпа Пушчу пабудаваны ў Бабарэкі як казка, у алегорыях»), пра тое, як у творчасці Бабарэкі адбілася «імкненне літаратараў яго часу стылізаваць адзін літаратурны жанр пад іншы» («асабліва жанр паслання, калі празаічны або вершаваны твор пісаўся як ліст да кагосьці»), пра самаіронію ў сачыненнях Бабарэкі-крытыка (праяўленую часам таксама праз стылізацыю, якой зачытваўся лектар і заслухвалася аудыторыя), меркаванні накот таго і гэтага, дэманстрацыя «рукі» Бабарэкі ў нататніках і рукапісе «Супраць ветру», прагляд фотаздымкаў сяброў і паплечнікаў Бабарэкі («і адначасова герояў яго літаратурна-крытычных прац») з падрабязнымі тлумачэннямі, хто зняты, калі і пры якіх акалічнасцях і чаму, напрыклад, Тодар Кляшторны ўвесь час выглядае незадаволеным («успаміналі, што ён ніколі не ўсміхаўся, глядзеў кудысьці скрозь усіх»), а Максім Лужанін на кожным здымку як Маякоўскі («а ён пэўны час імкнуўся быць падобным да Маякоўскага, і ў творчасці, і вонкава, і не толькі стрыжку такую рабіў, але і ў кадр стараўся трапіць у ракурсе, падобным на той, што на здымку Маякоўскага працы Родчанкі»).
Адам Бабарэка
Да жывасці і дасціпнасці, якімі чытач гэтай зацемкі, не прысутны на лекцыі, ужо, трэба думаць, паспеў натхніцца, каб старацца трапіць хаця б на наступную, варта далучыць яшчэ і такую ўхвальную для лекцый акалічнасць як інфармацыйная лабільнасць — калі аўдыторыя можа запраста на змест наступных лекцый уплываць сваімі пытаннямі і пажаданнямі. Іншымі словамі, застаецца толькі падзякаваць Віктару Жыбулю і працягваць сачыць за раскладам мерапрыемстваў праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» ды кожны раз планаваць наведаць іх у музеі гісторыі беларускай літаратуры.
P.S. Дарэчы, на гэтыя мерапрыемствы студэнцкая моладзь прыходзіць амаль заўсёды, што сведчыць пра многае тое добрае, што чакае літаратурны працэс і ўсіх нас.
zviazda.by[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------