Прызнаны палітвязнем: Мікола Папека

Сёння праваабаронцамі быў прызнаны палітвязнем Мікола Папека, паэт, грамадскі дзеяч, сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Мікола Папека прыгавораны да 2 гадоў "хіміі" па берасцейскай "карагоднай справе" (арт. 342, ч.1 і арт. 75, ч.1). З 12 верасня ён адбывае пакаранне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу ў Мазыры. Яго хадайніцтва аб накіраванні ва ўстанову адкрытага тыпу ў в. Куплін, якая знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад яго роднага дома, было адхілена ўладамі.

Адрас для ліставання: 247783, Беларусь, Гомельская вобласць, г. Мазыр, бульвар Юнацтва, д. 24, Папеку Мікалаю Мікалаевічу.





Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"