Пятро Васючэнка намінаваны на прэстыжную прэмію Astrid Lindgren Memorial Award
Дата публікацыі: 21.10.2019
2013

Пятро Васючэнка. Фота: knigopoisk.org
Пятро Васючэнка патрапіў у спіс намінантаў прэстыжнай прэміі ў галіне дзіцячай літаратуры Astrid Lindgren Memorial Award (ALMA). Пятро Васючэнка – літаратуразанаўца, крытык, выкладчык, аўтар кніжак для дзяцей. «Піраміда Ліннея», «Дванаццаць подзвігаў Геракла», «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» ды «Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» сталі сапраўднымі дыяментамі беларускай дзіцячай літаратуры.
Мемарыяльная ўзнагарода Астрыд Ліндгрэн (ALMA) даецца штогод за істотныя дасягненні ў галіне дзіцячай і падлеткавай літаратуры. Прэмія была заснаваная ў 2002 годзе ў гонар славутай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Творы намінантаў мусяць мець высокі мастацкі ўзровень ды адпавядаць гуманістычным ідэалам. Лаўрэатамі прэміі могуць стаць не толькі пісьменнікі, але ілюстратары і нават арганізацыі.Жывеш навошта, чалавек?
Твой на зямлі кароткі век.
Пажыў, сапсеў – і памірай,
І трапіш у пекла або ў рай.
(Пятро Васючэнка, «Піраміда Ліннея»)
Саюз беларускіх пісьменнікаў