Навіны

Прэмія заснаваная сёлета ў памяць пра чалавека шматлікіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця год таму.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”. Да праекту таксама далучыўся незалежны тэлеканал “Белсат”.

“Пакуль у прэміі сімвалічны грашовы прыз, але будзе здорава, калі далучацца і новыя фундатары (запрашаем!), прэмія разрасцецца (у тым ліку новымі намінацыямі) і мы зможам падтрымліваць беларускі кніжны дызайн, які мае ў гэтым патрэбу. Дакладныя крытэры “беларускага кніжнага дызайну” вызначыць складана, мы пакідаем гэта на меркаванне нашаму аўтарытэтнаму і прадстаўнічаму журы. Перадусім нам хацелася б засяродзіцца на тым полі, у якім працаваў Міхал,” – распавяла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

Ацэньвацца будзе не толькі дызайн і паліграфічнае выкананне вокладкі, але і яе адпаведнасць зместу кнігі. Таму ў журы ўвайшлі творцы, якія працуюць і з візуальнымі вобразамі, і са словам: пісьменнік, мастак Адам Глобус, літаратарка Вольга Бабкова, дызайнер Уладзімір Цэслер, пісьменнік, мастак Артур Клінаў, мастачка Антаніна Слабодчыкава, дызайнерка Алена Дашкевіч, дызайнер Юрый Тарэеў, мастачка і паэтка Васіліса Паляніна.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія стварылі вокладку да папяровай кнігі, што выйшла ў 2018 годзе і адпавядае хаця б адному з наступных крытэраў:

- выдадзеная ў беларускім выдавецтве;
- напісаная беларускім аўтарам;
- напісаная на беларускай мове;
- распавядае пра Беларусь ці беларускую культуру.

Каб падаць вокладку на конкурс, трэба да 28 лютага запоўніць форму на сайце ПЭН-цэнтра. Прапанаваць кнігу на разгляд могуць самі дызайнеры, пісьменнікі, сябры журы, аргкамітэт прэміі, выдавецтвы і наогул любы зацікаўлены чытач.

Прэмію атрымае аўтар або каманда аўтараў вокладкі. Пераможцу абвесцяць на фестывалі “Прадмова”, які адбудзецца 4 – 7 красавіка ў менскай прасторы ОК16.

Міхал Анемпадыстаў працаваў у жанрах графікі, ілюстрацыі, фатаграфіі. Як дызайнер ствараў плакаты, паштоўкі, лагатыпы, вокладкі для музычных альбомаў і нават беларускамоўныя этыкеткі гарэлак. У пачатку 90-х ілюстрацыі Міхала Анемпадыстава вызначалі запамінальны стыль часопіса “Бярозка”, дзе ён быў мастацкім рэдактарам. У 2011 годзе праілюстраваў кнігу Сяргея Вітушкі “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі”. Вокладкі, створаныя Міхалам Анемпадыставам, упрыгожваюць пераклады Зьбігнеў Гэрбэрта і Чэслава Мілаша, кнігі Андрэя Хадановіча, Таццяны Нядбай, Сяргея Харэўскага, Наталкі Бабінай ды іншых беларускіх аўтараў. 

“Для Міхала было важнае спалучэнне візульнага вобраза і зместа, якія разам ствараюць наш культурны асяродак. Дызайн кнігі – гэта развіццё таго, што прадстаўлена вербальнымі сродкамі, гэта дапаўненне і разгортванне зместа ў дадатковай рэальнасці. Дызайн дапамагае “думаць вачыма” і навобмацак. Нам таксама важна праз гэтую прэмію падкрэсліць такое спалучэнне і ўзаемнае ўзбагачэнне вербальнага і візуальнага”, – лічыць каардынатарка “Лятучага Універсітэта” Таццяна Вадалажская.

Апошняй вялікай працай Міхала Анемпадыстава стаў альбом “Колер Беларусі”, дзе ў фатаздымках ды эсэ дызайнер раскрывае спрадвечныя беларускія колеры – паходжанне іх назваў, гісторыю, уплыў на нацыянальны характар.



Беларускі ПЭН-Цэнтр
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------