Разаліі Александровіч — 65!

Александровіч Разалія Адамаўна нарадзілася 4 траўня 1956 года ў сям’і беларускіх татараў.
Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістр філалогіі (1984). Працуе метадыстам у аддзеле метадычнага забеспячэння дашкольнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. Закончыла аспірантуру НІА (2006).
У сааўтарстве з Т. Нескаромнай выдала кнігу “Зямля з блакітнымі вачыма”. Займаецца даследаваннем гісторыі і культуры беларускіх татараў.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Мінску.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Разалію Адамаўну з нагоды юбілею, зычаць ёй моцнага здароўя, выдатнага настрою, дабрабыту і плёну ў працы!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"