Размова з Галінай Каржанеўскай: новы выпуск праграмы "Кантэкст"




ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту"  Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з  паэткай, грамадскай дзяячкай Галінай Каржанеўскай.

Галіна Анатольеўна Каржанеўская нарадзілася 27.08.1950 г. у вёсцы Лясішча Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

У 1968 г. скончыла Янушкавіцкую сярэднюю школу Лагойскага раёна, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавялася на завочнае аддзяленне і пачала настаўнічаць у Янушкавіцкай школе. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1973) выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна. У 1980-1982 гг. - рэдактар літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. З 1984 г. - карэспандэнт аддзела прозы і паэзіі, з 1986 г. - загадчык аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1976 г.

З вершамі ў рэспубліканскім друку выступіла ў 1967 г. Выступае і як крытык.

Бібліяграфія:

«На мове шчасця». Зборнік пазіі. 1973 г.

«Мой сад». Вершы і паэма. 1976 г.

«Званы гадоў». Зборнік пазіі. 1980 г.

«Іван Світаннік». П'еса для дзяцей. Пастаўлена ў 1981 г.

«Жыла-была». Зборнік пазіі. 1983 г.

«На што падобна аблачынка». Кніга вершаў для дзяцей. 1983 г. 

«Зуб мудрасці». П'еса. Часопіс «Маладосць», 1984 г.

«Шукайце кветку-папараць». П'еса для дзяцей. Пастаўлена ў 1985 г.

«Мора, аддай пярсцёнак». П'еса. Часопіс «Полымя», 1987 г. 

«Вечны водгук». Вершы і паэма. 1988 г.

«Сінічка на балконе». Кніга вершаў для дзяцей. 1989 г.



Будзьце ў "Кантэксце" і не забывайце падпісвацца на наш канал!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"