Размова з Паўлам Касцюкевічам: новы выпуск "Кантэксту"



ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту"  Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з празаікам, перакладчыкам, кнігаром Паўлам Касцюкевічам.

Павал Касцюкевіч – празаік, перакладчык. Нарадзіўся 24 мая 1979 г. у Мінску; скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжу; аўтар кніг “Душпастарскія спатканні для дачнікаў” (2008), "Зборная РБ па негалоўных відах спорту" (2011), "Блог Усяслава Чарадзея" (2013) і перакладчык кніг “Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам” Этгара Керэта (2007), “Чалавек, які скраў Сцяну Плачу” (зборнік ізраільскіх апавяданняў), “Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак” Курта Вонэгута (2010), "План Бабарозы" (2016) і інш.

У сакавіку 2012 г. стаў першым лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца за зборнік апавяданняў "Зборная РБ па негалоўных відах спорту", якая была прызнаная найлепшай кнігай прозы 2011 г.

Будзьце ў "Кантэксце" і падпісвайцеся на наш канал!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"