Развітанне з Уладзіславам Ахроменкам у Беластоку — 15 лістапада

Уладзіслаў Ахроменка. Фота з Фэйсбуку Вольгі Ахроменка
Развітанне з пісьменнікам і нашым калегам Уладзіславам Ахроменкам адбудзецца ў Беластоку 15 лістапада (чацвер) з 12:00 да 16:00 польскага часу. Цырымонія адбудзецца ў капліцы па адрасе: ul. Wojskowa 3, CENTRUM POGRZEBOWE JACEK KOMARNICKI.

У Мінску развітанне адбудзецца ў суботу 17 лістапада. Дадатковая інфармацыя будзе паведамлена ў Фэйсбуку ўдавы пісьменніка Вольгі Ахроменка

9-га лістапада 2018 года не стала таленавітага беларускага пісьменніка, драматурга, кінасцэнарыста, супрацоўніка Беларускага Радыё Рацыя Уладзіслава Ахроменкі. 29 кастрычніка ў Беластоку ў яго здарыўся цяжкі інфаркт. Ён нарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў Гомелі. Паходзіў з сям’і інжынера і выкладчыцы. Жыў у Чарнігаве і Менску. У яго засталіся жонка і трое дзяцей.



Радыё Рацыя