Навіны

13 студзеня спаўняецца 85 гадоў Ірыне Міхайлаўне Быкавай – жонцы народнага пісьменьніка, публікатару яго літаратурнай спадчыны.

Тое яе жыцьцё, якое было ў Ірыны Міхайлаўны да 22 чэрвеня 2003 году,  ужо зрабілася часткай біяграфіі Быкава.  Некалькі дзесяцігодзьдзяў побач з Васілём Уладзімеравічам – і ня проста жонка, любімая жанчына, але і дарадца, і першы чытач ягоных твораў (Ірына Міхайлаўна валодае выключным густам, і хачу яшчэ раз прыгадаць ягоныя словы, якія аднойчы ўжо цытаваў: “Ірына Міхайлаўна... стала першым і дужа прыдзірлівым крытыкам усяго мной напісанага. Цяпер я ёй за тое вельмі ўдзячны, хаця тады часам і крыўдзіўся”.) Між іншым, рукапісы для часопісаў і выдавецтваў звычайна друкавала на машынцы менаіта яна.
 
А потым, калі Васіль Уладзімеравіч адышоў у Вечнасьць -- пачалося жыцьцё у імя Быкава, і тое, што зрабіла Ірына Міхайлаўна дзеля ягонай памяці – не зрабіў ніхто. Найперш маю на ўвазе творчую спадчыну пісьменьніка.
 
Падрыхтоўка неапублікаваных тэкстаў да друку, упарадкаваньне архіву, зьбіраньне эпісталярнай спадчыны – гэта было б вялікай і пачэснай працай нават пры ўмове, калі б ёй дапамагалі дзяржаўныя інстытуцыі і акадэмічныя інстытуты. Так бы яно і было ў дэмакратычнай дзяржаве, якая шануе сваіх геніяў. Але дзяржава “умыла рукі” (а можна сказаць іначай – дзякаваць Богу,  не чапае сваімі лапамі спадчыну Быкава). У кожным разе, тое, што зрабіла Ірына Міхайлаўна за гэтыя амаль дзевяць гадоў бяз Быкава і дзеля Быкава – літаратурны подзьвіг.
 
Безь яе не было б ні публікацыяў  “Дзеяслове”, ні  Поўнага збору твораў, тамы якога яшчэ працягваюць выходзіць, ні шмат якіх перадачаў на хвалях Радыё Свабода – менавіта Ірына Міхайлаўна запісала, захавала для нас аўтарскае чытаньне некаторых быкаўскіх твораў.
 
Жадаем Вам, Ірына Міхайлаўна, здароў’я і доўгіх гадоў, і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

 

Сяргей Навумчык, svaboda.org

Фота – Прэсавая служба СБП

 

Саюз беларускіх пісьменнікаў далучаецца да віншаванняў і добрых зычанняў!

З юбілеем, дарагая Ірына Міхайлаўна!

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------