"Робім ромб"

Беларускі паэт Віктар Сямашка падрыхтаваў да друку новую кнігу вершаў -- "Ромб".

Шэсць прадстаўленых вершаваных цыклаў у кнізе напісаныя цягам 2012 – 2014 гг. і канцэптуальна перагукаюцца між сабой.

Цыклы можна ўмоўна падзяліць на дзве тройкі (альбо «звышцыклы») аналагічна з чаргаваннем трох рэвалюцыяў у беларускім мастацтве XX ст., кожная з якіх складаецца з дзвюх дынамічных фазаў і аддзяляецца адна ад адной у меру статычным перыядам.

На кожнай старонцы аўтарскія(!) ілюстрацыі.

Выданне кнігі і ейная літаратурна-музычная прэзентацыя мусяць адбыцца да канца лета 2018 года.


Над кнігай працавалі:

Рэдактары: Віктар Жыбуль, Раман Яраш, Максім Іўкін

Вокладка: Дзяніс Кудраўцаў («Сінія горы»)

Ілюстрацыі: Віктар Сямашка

Вёрстка: Кацярына Сарока

Падрабязней пра кнігу


Пра аўтара

Віктар Сямашка –  беларускі музыка і паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг "Марыя S." (2006), "ReRa" (2011), "Габітацыя" (2013). Музыка і аўтар-вядучы радыёперадачы пра беларускую сучасную музыку ды ейную гісторыю "Кракатук".

Падтрымаць выданне кнігі можна праз краўдфандынгавую платформу Талака ТУТ