"Іртутнае срэбра жыцьця" Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі

Па словах укладальніцы Алены Лапцёнак, першыя допісы для кнігі датаваныя вераснем 2012-га года, апошнія — чэрвенем 2013-га. Але ў кнізе ёсць не толькі так званая “хроніка турэмнага жыцця”. Ірына Пракопчык з праваабарончага цэнтру “Вясна” на прэзентацыі, якая адбылася ў сярэдзіне ліпеня, прадставіла і тую частку выдання, над якой ёй давялося працаваць асабіста. Гэта лісты “Сустрэчы салідарнасці”. Тут ідуць узгадкі Алеся Бяляцкага пра ягоныя паездкі і сустрэчы з іншымі праваабаронцамі ў Кыргызстане і Казахстане, Расіі ды іншых краінах, пра тых, хто апынуўся за кратамі. Ірына Пракопчык адзначыла, што ўспаміны Алеся, дасланыя ёй з “зоны”, даводзілі яе да слёз, а таксама шмат чаму навучылі, напрыклад, таму, што ў розных умовах можна заставацца сапраўдным чалавекам, нягледзячы на ўсе цяжкасці.

Асобна ў кнізе прадстаўленыя архіўныя фотаздымкі, на якіх адлюстраваная грамадская і праваабарончая дзейнасць Алеся Бяляцкага. 

Прэсавая служба СБП