Навіны

З прыродай сябрую без прымусу.
І дзе яго сцяжынкі праляглі,
Там аб шчаслівай долі беларуса
Шумяць дубы на матчынай зямлі.

Гэтыя лірычныя паэтычныя радкі нашага земляка Івана Маркевіча вельмі падыходзяць да творчасці Рыгора Ігнаценкі, знакамітага пісьменніка-натураліста, жыхара вёскі Паплавы.

20 лістапада Рыгор Канстанцінавіч адзначае свой 90-гадовы юбілей.

Да гэтай нагоды Бярэзінская дзіцячая бібліятэка ў рамках месячніка літаратурнага краязнаўства аформіла кніжную выставу “Бярэзінскі пясняр прыроды”.

Нарадзіўся Рыгор Ігнаценка ў 1930 годзе ў вёсцы Вусаўка Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Калі яму было чатыры гады, памёр бацька, а праз тры гады і маці. Так у сем гадоў Рыгор стаў круглым сіратой. Дзяцінства хлапчука прайшло ў дзіцячым доме “Камунары”. Пісьменнік так успамінае тыя часы: “…Вакол стаяў лес, кожную раніцу нас будзілі птушыныя спевы, днём мы гулялі сярод такіх хвой, што трое чалавек не змаглі б іх абхапіць. Гэта асаблівыя дні ў маім жыцці…”

Калі пачалася вайна, выхаванцаў дзіцячага дома эвакуіравалі. Пасля доўгіх блуканняў Рыгор апынуўся ва Узбекістане, у горадзе Шафрыкане непадалёку ад Бухары, дзе перанёс тыф. Ён захварэў так, што зноў вучыўся хадзіць. Тут Рыгор згубіў сваю сястру Марыю, іх размеркавалі па розных сем’ях і ён не ведаў, хто ўдачарыў яе. Але лёс падарыў яму літасць: прывёў яго ў Паплавы, дзе ён жыве з 1956 года і 34 гады адпрацаваў настаўнікам у мясцовай школе, завочна скончыў Усесаюзны ўніверсітэт мастацтваў ў Маскве.

Вельмі прыцягвалі маладога настаўніка бярэзінскія лясы, рака Бярэзіна. Захапіўся паляваннем, рыбалкай, грыбнымі паходамі. Усё гэта дарыла цікавыя сустрэчы з паляўнічымі і рыбакамі, назіранні за прыродай, нярэдка ўзгадваўся даваенны дзіцячы дом, дзе яны, выхаванцы, амаль увесь час праводзілі на прыродзе, ведалі не тое, што кожнае дрэва і птушынае гняздо, здаецца, кожную травінку. Так і пачаў пісаць. Першае апавяданне Рыгора Ігнаценкі было апублікавана ў 1956 годзе ў дзіцячай газеце “Зорька”, дзе ў той час працаваў ураджэнец Бярэзіншчыны, пісьменнік Яўген Курто. Ён вельмі цёпла аднёсся да спроб Рыгора Ігнаценкі пісаць і дапамог яму надрукаваць свой твор.

Сёння Рыгор Канстанцінавіч – аўтар 10 кніг, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, яго імя занесена ў беларускую энцыклапедыю. У 1964 годзе з’явіўся першы зборнік “Лясныя тынкоўшчыкі”, затым “Урок у лесе” (1965), “Ластаўчына затока” (1967), “Рабчыкі спяваюць” (1970), “На заячых сцежках” (1973), “Дзе зімуюць матылькі” (1974), “Карабель вясны” (1980), “У зімовым садку” (1981), “Песня івалгі” (1998), “Зацугляны шчупак” (2009). У сваіх творах пісьменнік апявае родную прыроду, яе прыгажосць і таямніцы. Галоўная тэма– гармонія ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды. Жыхары Бярэзіншчыны з гонарам і любоўю называюць Р. Ігнаценку “бярэзінскім Прышвіным”. Ён — аўтар шматлікіх літаратурна-краязнаўчых замалёвак, якія часта друкаваліся на старонках раённай газеты “Бярэзінская панарама”.

Апавяданні яго поўныя любові да роднай прыроды, так тонка ў іх уплецены выхаваўчыя матывы, што яны разышліся па шматлікіх школьных хрэстаматыях і кнігах для школьнага чытання. Іх сталі вывучаць на ўроках беларускай мовы.

_______________


Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Рыгора Канстанцінавіча з юбілеем, зычаць моцнага здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту, плёну ў працы і ўдзячных чытачоў!


"Бярэзінская панарама"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------