11 сакавіка — дзень нараджэння Алеся Гаруна

Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі)

Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі (сапраўднае імя) пачаў пісаць яшчэ ў дзяцінстве, у друку дэбютаваў вершам "Маці-Беларусі" ў 1907 годзе. У юнацтве займаўся падпольнай рэвалюцыйнай дзейнасцю, за што ў 1908 годзе быў асуджаны да 4 гадоў турмы, але пазней пракурор абскардзіў рашэнне суда, і Алеся Гаруна прысудзілі да катаргі, якая была замененая на 10-гадовую ссылку ў Сібір. У 1917 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе рэдагаваў газету «Беларускі шлях».

Узначальваў Часовы беларускі нацыянальны камітэт рады БНР.

У 1920 годзе памёр у Кракаве ад сухотаў, на які хварэў апошнія гады. Быў пахаваны на мясцовых могілках, дзе яму быў усталяваны сціплы драўляны крыж з таблічкай. Пазней магіла была страчана і знойдзена толькі ў канцы 1980-х гадоў.

Большасць вершаў і твораў Гаруна друкаваліся ў газетах «Наша Ніва», «Беларус», «Вольная Беларусь».

Выдаў зборнікі «Матчына дар» і для дзяцей "Жывыя казкі". Асобным выданнем пад псеўданімам А. Сумны ў Вільні выйшла яго паэма "Маё каляды".

Адна з вуліц Мінска ў Фрунзенскім раёне названая імем Алеся Гаруна.

Паэту

Што кажаш мне, паэт, a праўдзе тэй, што будзе?
Мне сэрца кроіцца ад крыўды нашых дзён!
A бачу добра й сам: ідуць да праўды людзі,
Расцець яе жаўнер, і шырыцца загон.

Марудна, братачка!
I покуль сонца ўзыдзе, дык вочы выесць нам салёная раса,
I покуль першы дзень людскога шчасця прыйдзе,
Мільёны сэрц праткне гароты злой каса.

Пакінь, пакінь спяваць a праўдзе тэй, што ў небе!
Яна чужая нам, таемных праўда сіл;
Яна не сходзіць к нам ў канечнае патрэбе,
Калі пакуты дзень так довег і не міл!

Прашу цябе, мой брат, спявай аб нашым горы,
Аб тым, што ёсць цяпер і што даўней было,
I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры,
I што ў мільёнах душ разоры правяло.
Прашу цябе, спявай аб горы песнь адну ты
I наш гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй,
Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путы
I будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй.

Алесь Гарун

Паводле матэрыялаў Інтэрнэту

Прэсавая служба СБП