Навіны

Фота: pen.org.ua

10 гадоў таму Еўрапейскі Саюз заснаваў прэмію па літаратуры (European Union Prize for Literature), каб папулярызаваць на міжнародным узроўні не надта вядомых, але таленавітых аўтараў з розных краін Еўропы. Намінантам прэміі можа стаць пісьменнік, які мае не менш за дзве, але не больш за чатыры выдадзеныя арыгінальныя кнігі.

Каардынуе прэмію адмысловы кансорцыум, які стварае нацыянальныя журы і арганізуе цырымонію ўзнагароджвання. Адметна, што конкурс можа ісці ажно цягам трох гадоў. Першы цыкл быў у 2009–2011 гадах, трэці скончыўся ў 2017-м. А ў 2019 годзе пачаўся новы цыкл, які завяршыцца ў 2021-м.  

Кожны год каля 15-ці еўрапейскіх краін абіраюцца да ўдзелу ў конкурсе, пасля зацвярджаецца склад нацыянальных журы, бо ў кожнай краіне яно сваё. Ну а чальцы журы ўжо вызначаюць пераможцу.

У конкурсе маюць права ўдзельнічаць не толькі краіны-сябры ЕС, але і іншыя краіны Еўропы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі праграмы «Крэатыўная Еўропа» — агулам 41 краіна.  

Лаўрэаты атрымліваюць грашовую прэмію ў памеры 5000 еўра і падтрымку ў выглядзе перакладаў сваёй кнігі, а таксама яе прамоцыю на міжнародным узроўні. Сёлета ў конкурсе перамаглі творцы з наступных краін: Аўстрыя, Венгрыя, Велікабрытанія, Грузія, Грэцыя, Ірландыя, Італія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Украіна, Фінляндыя і Францыя.

Пазнаёмімся з нацыянальнымі пераможцамі Еўрапейскай прэміі ды іх творчасцю.  

Аўстрыя. Гэтую краіну прадстаўляе Лаўра Фройдэнтхалер.

Лаўра нарадзілася ў 1984 годзе ў Зальцбургу, вывучала нямецкую мову і літаратуразнаўства, філасофію, займалася гендарнымі даследаваннямі. Яе першая кніга выйшла ў 2014 годзе, а праз чатыры гады раман «Каралева маўчыць» атрымаў добрыя водгукі ад крытыкаў і літаратурную ўзнагароду. Раман «пагружае» чытача ў ізаляваны космас вёскі і складаецца з фрагментаў успамінаў старой жанчыны. Гісторыя яе жыцця трагічная, аднак сама гераіня не ўспрымае яго так, яна, хутчэй, носіць гэты цяжар з гонарам, як «каралева». Другі раман пісьменніцы «Гісторыя прывідаў» пабачыў свет у 2019 годзе, і менавіта за гэтую кнігу Лаўра атрымала Еўрапейскую прэмію па літаратуры. Твор пра пустэчу, якая раптоўна ўтварылася ў жыцці маладой жанчыны. Удзень яна блукае па вуліцах, уначы запісвае свае назіранні ў сшытак. Усё, што раней мела значэнне ў яе жыцці, паступова сыходзіць у цень…

Ад Венгрыі лаўрэатам стала Рэка Ман-Варэдзі (Réka Mán-Várhegyi).

Рэка нарадзілася ў 1979 годзе ў Румыніі, а ў 1990-м пераехала ў Венгрыю, дзе цяпер і жыве. Вывучала эстэтыку і сацыялогію, а таксама этнічныя меншасці. Пасля працавала рэдактарам дзіцячых кніг у выдавецтве. Яе першы зборнік кароткіх апавяданняў з’явіўся ў 2014 годзе і быў прызнаны вельмі ўдалым дэбютам. Рэка піша кнігі для дзяцей і падлеткаў, за якія атрымала ўжо некалькі літаратурных прэмій у 2013 і 2018 гадах. З чорным гумарам і яркімі дэталямі яна апісвае не ўсім бачныя будні венгерскай сям’і. Атлусценне, юнацкія комплексы, прабуджэнне сексуальнасці — усё гэта можна знайсці ў творах аўтаркі.

Меліса Харысан (Melissa Harrison) стала лаўрэаткай ад Велікабрытаніі.

Аўтарка раманаў «Гліна», «У часы глогу», «Усё сярод ячменю» і навукова-папулярнай кнігі (нон-фікшн) «Дождж: чатыры прагулкі ў англійскае надвор’е». Усе творы намінаваліся на літаратурныя прэміі. Меліса супрацоўнічае як калумністка з такімі выданнямі, як «The Times», «The Financial Times», «The Guardian» ды іншымі. Яе творчасць неразрыўна спалучана з прыродаю. Апошні раман, за які Меліса і была вылучаная на прэмію, апавядае пра восень 1933 года ва ўсходняй Брытаніі. На думку маці галоўнага героя, гэта была самая прыгожая восень на яе памяці, хаця Вялікая вайна ўсё ж «кідае цень» на палі і вёскі вакол іх любімай фермы. З горада прыязджае даследчыца фальклору і этнаграфіі, каб запісаць вясковыя традыцыі, якія неўзабаве знікнуць. Галоўны герой і мясцовыя жыхары паступова захапляюцца наведніцай. Але падчас збору ўраджаю пачынае адчувацца эканамічны ціск на вяскоўцаў, і галоўны герой вучыцца давяраць сваім інстынктам і шукае спосабы ўратавацца ад катастроф…

Бека Адамашвілі (Beqa Adamashvili) стаў лаўрэатам ад Грузіі.  

Вядомы грузінскі блогер, дырэктар крэатыўнага агенцтва вывучаў журналістыку і сацыялогію ва ўніверсітэце. Яго літаратурны дэбют адбыўся ў 2009 годзе. Бека апублікаваў у інтэрнэце свае кароткія апавяданні і адразу ж набыў папулярнасць сярод чытачоў. У 2014-м яго кніга «Бестселер» стала сапраўдным бестселерам у Грузіі. Добрае пачуццё гумару і глыбокія веды ў галіне сусветнай літаратуры, алюзіі на класічныя літаратурныя творы, а таксама выдатнае веданне прынцыпаў маркетынгу і рэкламы робяць яго апавяданні захапляльнымі і прыцягальнымі, што спрыяе росту папулярнасці.

Намінантам ад Грэцыі стаў Нікас Хрысас (Nikos Chryssos).

Аўтар нарадзіўся ў 1972 го­дзе ў Афінах і спачатку вучыўся на біёлага, а пасля вырашыў выбраць прафесію рэжысёра. Яму належыць букіністычная кнігарня ў Афінах. Нікас напісаў і выдаў дзве кнігі, сярод якіх раман «Новы дзень», за які ён і быў намінаваны на прэмію. Кніга апавядае пра прыгоды банды бяздомных, якія жывуць і паміраюць у порце «поўдня Еўропы» (Грэцыі). Раман пра жыццё і смерць, злачынствы і пакаранні. Па словах аўтара, менавіта «захапляльныя кароткія гісторыі, а таксама захапляльныя шматгранныя раманы складаюць ядро грэцкай літаратурнай традыцыі».

Ян Карсан (Jan Carson) была намінаваная ад Ірландыі.

Жыве ў Белфасце. Яе першы раман быў надрукаваны ў 2014 годзе і атрымаў добрыя водгукі. А ў 2015-м аўтарка штодзённа пісала кароткую гісторыйку на паштовай картцы і дасылала яе аднаму са сваіх сяброў. У кожнай такой гісторыйцы апісваўся нейкі момант з яе жыцця: падслуханая размова, пабачаная карціна, iмгненная думка і г.д. У 2016-м го­дзе зборнік гэтых звышмаленькіх апавяданняў атрымаў прыз ад часопіса «Harper’s Bazaar», а ў 2018-м — ад Ірландскага саюза пісьменнікаў.

Лаўрэатам ад Італіі стаў Джавані Дацыні (Giovanni Dozzini).

Аўтар нарадзіўся ў Перуджы ў 1978 годзе, дзе жыве і цяпер. Працуе журналістам і перакладчыкам. З 2014-га— сябра арганізацыйнага камітэта фестывалю «Encuentro», які прапагандуе гішпанскую літаратуру ў Італіі. Займаецца музыкай і сам сябе называе «рок-зорка, у якой нічога не атрымалася». У сваіх творах Джавані ўздымае пытанні міграцыі. Вывучае і апісвае, што адбываецца з чалавекам, калі ён робіць першыя крокі на зямлі чужой краіны, яго страхі, жаданні, гнеў і настальгію, а яшчэ — надзею.  

Нашу суседку Літву прадставіла Дайна Апалскайтэ (Daina Opolskaitė).

Аўтарка нарадзілася ў 1979 годзе ў Ваўкавішках, скончыла Віленскі педагагічны ўніверсітэт, дзе вывучала літоўскую філалогію. Цяпер працуе настаўніцай у школе ў родным мястэчку. У 2000 годзе атрымала прыз Літоўскага саюза пісьменнікаў за сваю дэбютную кнігу, а ў 2018-м — дзве літаратурныя прэміі за зборнік кароткіх апавяданняў. Дайна піша кнігі для дзяцей і падлеткаў. У 2017 годзе яе раман «І аднойчы, Рычы» стаў кнігай года. Раман апавядае пра сапраўднае сяброўства, ўздымае шмат важных пытанняў для падлеткаў ды імкнецца даць на іх адказы: «Як ты можаш адчуваць сябе шчаслівым, калі цябе зваць Баліс Белек? Што такое быць Белекам — гэта нішто. І нават калі дадаць рудыя валасы, добраахвотнікаў не знайшлося б. Іншы аднакласнік Рычы — прыгожы, разумны, смелы і спартыўны. Калі ён прыязджае ў школу на скутары, вочы ўсіх дзяўчат ззяюць, нібыта люстэркі».

Сучасную літаратуру яшчэ адной нашай суседкі, Польшчы, прадставіла Марта Дзіда (Marta Dzido).

Аўтарка нарадзілася ў 1981 годзе, скончыла школу кіно ў Лодзі і здымае дакументальныя стужкі. А яшчэ яна напісала тры раманы і навукова-папулярную кнігу «Жанчыны салідарнасці». Яе кар’ера як рэжысёра таксама паспяховая. Марта працавала галоўным аператарам на здымках дакументальнай стужкі «Underground Women’s State» (2009 г.) і адным з рэжысёраў дакументальнага фільма «Downtown» (2010 г.), які атрымаў прыз «Hollywood Eagle Documentary Award» у 2011 годзе.  

Намінант з Румыніі — Таццяна Цыбуляц (Tatiana Tîbuleac).

Таццяна нарадзілася ў 1978 годзе ў Кішынёве, вучылася на факультэце журналістыкі Малдаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Шырокая публіка ўпершыню даведалася пра яе ў 1995 годзе дзякуючы калонцы «Сапраўдныя гісторыі» у што­дзённай газеце «Flux». З 2008-га аўтарка жыве ў Парыжы. Яе дэбютам стаў зборнік кароткіх апавяданняў у 2014 годзе. У 2017-м яе першы раман «Лета, калі ў маці былі зялёныя вочы» атрымаў прэмію ад Саюза малдаўскіх пісьменнікаў, прыз літаратурнага часопіса «Observator Cultural» (Бухарэст) і прэмію «Observator Lyceum prize» на фестывалі ў Ясах. Кніга апавядае пра жанчыну, што памірае, і яе сына (якія праводзяць лета ў французскай вёсцы). Раман быў перакладзены на французскую і гішпанскую мовы. Але на прэмію пісьменніца была намінаваная за раман «Шкляны сад», у якім яна таксама звяртаецца да тэмы маці, любімага і нелюбімага дзіцяці, піша пра трагічныя наступствы «бязвер’я». Лёс сіраты ў мультыкультурным Кішынёве, якому самотная і амбітная жанчына можа прапанаваць квітнеючую будучыню, а можа купіць у якасці працоўнай сілы і бязлітасна эксплуатаваць... Сталенне дзяўчыны паміж дзвюма мовамі і дзвюма культурамі (малдаўскай і румынскай) у гады, калі мяняюцца межы і палітычная сістэмы... Твор спалучае і жорсткасць назірання за трагічнымі падзеямі, і спачуванне героям.

Івана Дабраковава (Ivana Dobrakovová) стала лаўрэаткай ад Славакіі.

Пісьменніца і перакладчыца жыве ў Турыне. Яе літаратурны дэбют, зборнік кароткіх апавяданняў, у 2009 годзе быў намінаваны на «Anasoft Litera prize» і атрымаў прэмію «Ján Johanides Award» у катэгорыі «Найлепшая проза ад маладога аўтара». А другі раман «Bellevue» (2010 г.) апісвае жыццё маладой славацкай жанчыны, у якой здарыўся нервовы зрыў пасля працы ўлетку ў міжнародным лагеры для людзей з інваліднасцю ў Марсэлі.

Сучасную літаратуру нашай суседкі Украіны прэзентуе Гаська Шыян.

Пісьменніца, перакладчыца, блогерка, фатограф. Нарадзілася ў 1980 годзе ў Львове. Вывучала класічную філалогію ў Львоўскім універсітэце. З’яўляецца саўладальніцай кнігарні ў Львове, змагаецца супраць карупцыйных схем пры закупах падручнікаў для школ. Адкрыла Школу маладога пісьменніка, а ў 2014 годзе надрукавала свой першы раман, большая частка якога была напісаная на мабільным тэлефоне, калі аўтарка ляжала ў больніцы. Цяпер пісьменніца жыве ў Кіеве. Яе твор пра 27-гадовую паспяховую ўкраінку, жыццё якой рэзка змянілася, калі яе хлопцу прыйшла позва ў войска. Вайна падштурхне гераіню да пераацэнкі ўласных каштоўнасцяў і прыняцця няпростых рашэнняў…

Фінляндыю прадстаўляе Пія Лейна (Piia Leino).

Пія нарадзілася ў 1977 годзе, жыве ў Хельсінкі, працавала журналісткай на тэлебачанні амаль 20 гадоў. Яе першы раман быў прысвечаны рэаліці-шоў і апавядаў аб праблемах, з якімі сутыкаюцца жанчыны. Як аўтарку яе цікавяць правілы, згодна з якімі функцыянуе грамадства, і як яно развіваецца. Папулярная культура, сацыяльныя медыя і палітыка — вось галоўныя тэмы яе твораў.

Ад Францыі Еўрапейскую літаратурную прэмію атрымала актрыса і пісьменніца Сафі Доль (Sophie Daull).

Яна нарадзілася ў 1965 годзе. Вывучала музыку ў Нацыянальнай кансерваторыі ў Страсбургу, што і падштурхнула яе стаць актрысай, а потым паспрабаваць сябе ў літаратуры і ў жанры інсталяцый з музыкай і рухамі. Яе першы твор «Camille, mon Evolée» (2015 г.) атрымаў прыз за найлепшы дэбют ад часопіса «Lire».

Алена Няпальская Новы час
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------