Самота ў натоўпе: Уладзімір Глазаў у праграме "Кантэкст"


ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч гутараць з паэтам Уладзімірам Глазавым.

Уладзімір Ігаравіч Глазаў нарадзіўся 22 красавіка 1974 года ў Берасці. Вучыўся на філфаку Берасцейскага педагагічнага інстытута. Першыя вершы апублікаваў у 1991 годзе. З 2010 года супрацоўнічаў з газетай “Брестский курьер”. Аўтар паэтычнага зборніка "Время собственное", кнігі нарысаў "Симфония еврейского древа Брестчины" (2019).


Будзьце ў "Кантэксце" і не забывайце падпісвацца на наш канал y Youtube!






Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"