"Санаторый пад клепсідрай": Яцэк Качмарскі
Дата публікацыі: 20.05.2020
479

Тэма шостай сустрэчы – культавы польскі паэт і спявак Яцак Качмарскі (1957-2004). Бард, які трымаў гітару іначай. Парадаксальная постаць, што стала голасам пакалення і сімвалам руху “Салідарнасць”, але была нашмат глыбейшая і цікавейшая за плоскаць палітыкі.
Паэт-інтэлектуал, натхнёны Брэйгелем і Матэйкам, Феліні і Таркоўскім. Перакладчык і “суаўтар” Уладзіміра Высоцкага, Жака Брэля, Луіса Льяка, Боба Дылана. Аўтар дзясяткаў альбомаў і тысячы старонак тэкстаў.
Андрэй Хадановіч, які пераклаў Качмарскага і разам з беларускімі музыкамі запісаў дыск “Муры”, у фармаце лекцыі-канцэрту прадставіць творчасць, прачытае вершы і заспявае песні геніяльнага польскага барда.
26-га траўня а 17.00 - на старонцы Польскага Інстытута ў фэйсбуку.
Інстытут Польскі ў Мінску