Навіны

Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“ злучае ў сваіх шэрагах прадстаўнікоў беларускай дыяспары з больш чым дваццаці краін свету, людзей самых розных прафесій і поглядаў, паяднаных любоўю да сваёй Радзімы і клопатам пра яе. Саюз беларускіх пісьменнікаў прадстаўляе меркаванне беларускай нацыянальнай культурнай інтэлігенцыі, стваральнікаў сучаснай беларускай культуры. Мы выказваем сваю глыбокую занепакоенасць працэсамі, што зараз адбываюцца ў краіне – высокай хуткасцю распаўсюджання захворвання COVID-19 і адсутнасцю эфектыўных захадаў па супрацьстаянні вірусу з боку беларускіх уладаў.

Распаўсюджанне захворвання ў нашай краіне выявіла востры недахоп сродкаў і матэрыялаў, неабходных медыкам для якаснага і бяспечнага выканання сваёй працы. Невыразная пазіцыя беларускіх уладаў, якія дапускаюць сумяшчэнне сур’ёзных супрацьэпідэмічных захадаў з паблажлівай і легкадумнай рыторыкай адносна небяспекі хваробы, змусіла нас звярнуцца са зваротам аб пасільнай дапамозе да сусветнай беларускай грамады, якая адгукнулася, нягледзячы на тое, што таксама ў сваёй большасці знаходзіцца ў падобных складаных варунках. Дзясяткі грамадскіх ініцыятываў па збору дапамогі шпіталям і медыкам дзейнічаюць і ў самой Беларусі. Але асноўная роля ў барацьбе з гэтай сусветнай бядою павінна належаць дзяржаве. Досвед краінаў, у якіх атрымалася пераламаць дынаміку распаўсюду віруса, а таксама матэрыялы адмыслова складзеных для Беларусі парадаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), дазваляюць нам меркаваць, што адным з галоўных чыннікаў мусіць быць адмена ўсіх масавых мерапрыемстваў, інфармаванне грамадзянаў аб небяспецы, якую нясе COVID-19, а таксама выкананне санітарных патрабаванняў і сацыяльнага дыстанцыявання.

Мы ведаем, што шмат арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці і бізнес-структураў дбаючы пра здароўе сваіх супрацоўнікаў, перайшлі на дыстанцыйную працу не чакаючы адпаведных захадаў з боку дзяржавы. Самая галоўная каштоўнасць нашай краіны – гэта людзі. Клопат пра іх жыццё і здароўе – наш агульны прыярытэт.

А таму мы звяртаемся да беларускіх уладаў з патрабаваннем адмяніць правядзенне параду 9 мая ў сталіцы Беларусі г. Мінску. Мы разумеем, што 75-годдзе Перамогі – важная для беларускай дзяржавы падзея, але святкаванне юбілею не павінна весці да новых ахвяраў сярод беларусаў у мірны час. Сродкі, якія могуць быць затрачаныя на гэтае святкаванне, варта накіраваць на нарошчванне рэсурсу медыцынскіх устаноў, набыццё матэрыялаў і сродкаў для барацьбы з пандэміяй, а таксама на падтрымку прадстаўнікоў уразлівых да каранавірусу груп грамадзянаў.

Управа МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“
Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------