Саюз пісьменнікаў Швецыі глыбока занепакоены лёсам паэта Дзмітрыя Строцава
Дата публікацыі: 22.10.2020
943

Дзмітры Строцаў.
Заява Саюза пісьменнікаў Швецыі.
Саюз пісьменнікаў Швецыі глыбока занепакоены лёсам калегі Дзмітрыя Строцава. Строцаў, які знік учора раніцай, знаходзіцца пад вартай у Акрэсціна і будзе перададзены ў суд сёння, 22 кастрычніка, па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай дэманстрацыі.
Як мы ўсе ведаем, гэта пратэсты супраць недэмакратычных выбараў, пасля якіх Лукашэнка прызначыў сябе прэзідэнтам насуперак волі народа.
Тое, што Строцаў, разам з большай часткай беларускага народа, патрабаваў новых выбараў – не з’яўляецца злачынствам. Мы пратэстуем і патрабуем неадкладнага яго вызвалення.
"Дзмітрый Строцаў – адзін з самых вядомых паэтаў Беларусі. Ён вядомы на міжнародным узроўні, яго творы перакладзеныя і на шведскую мову. Голас Строцава надзвычай важны для беларускай літаратуры. Ён з'яўляецца ўзорам для пераймання, настаўнікам і натхняльнікам для сучасных маладых беларускіх паэтаў", – адзначае старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў Грэт Ротбёл.
22 кастрычніка 2020 г.