Навіны


Фармат юбілейных словаў нібыта зацверджаны Мінюстам, але менш за ўсё хочацца думаць у дзень нараджэння паэта пра розныя фарматы і Мінюсты. Калі ў тэксце павінен быць вытрыманы фармат, то навошта тады пісаць? Хіба з'яўляліся добрыя кнігі, у тым ліку кнігі Уладзіміра Някляева, выключна праз нейчае патрабаванне? Бадай, толькі ўнутранае жаданне самога паэта выводзіла іх на святло. Гэтак і я не стану распісваць рэгаліі, трымацца парадку, жанру, храналогіі, стэрэатыпаў, а скажу пра тыя плюсы Някляева, якія бачу сам. Якія, на мой погляд, дадавалі і дадаюць беларускай літаратуры сёе-тое.

1. Някляеў -- жывы творца паэм. Гучыць як штосьці банальнае: ну, паэмы, ну, падумаеш... Паэты ж на тое і паэты, каб вершы і паэмы пісаць, правільна? Вось, маўляў, напрыклад, і раптам пачынаеш перабіраць кнігі, адгортваць газеты і часопісы, якія яшчэ не закрыліся, і бачыш, што нават колькасна іх амаль няма. Добрай паэмы амаль няма. А такой, што можаш успомніць злёту і працытаваць -- і пагатоў. Аднак справа не ў цытаце: выдатны радок знойдзецца шмат у каго. Някляеў жа ў найлепшых сваіх паэмах апошняга паўстагоддзя стварае Свет, у якім, як правіла жывуць два чалавекі. Я і Яна, Яна і Я. Здаецца, што з гэтых двох возьмеш? Як можна пра іх пісаць пяцьдзясят год і не вычарпаць тэмы? Някляеў можа. Ніхто не можа, акрамя яго. 

2. Дыялог. На чым трымаецца някляеўскі верш, някляеўская паэма, шмат што з прозы? На дыялогу, на размове, дзе нішто і ніхто не можа скончыцца. Перашэптваюцца каханкі, лётаюць духі і багі, героі мінулага і антыгероі сучаснага, часам у поўнай куламесе спрачаюцца, сварацца, а часам гэта амаль нячутны абмен думкамі двох у маўчанні. У Някляеве сутыкаюцца нейкія плыні часу і прасторы; прашываюць яго, як вецер, а ён, як той вынаходца вятроў, спрабуе ўтаймаваць стыхіі. Някляеўскі дыялог перашкаджае літаратуры быць бясконца аўтабіяграфічнай, ён патрабуе выдумкі, адхілення ад сябе, ад прыватнага досведу. Безумоўна, гэта плюс.

3. Ён умее быць розным. Я не пра тое, што яго ў розных кнігах не пазнаеш: наадварот, мне дык і старонкі "ўсляпую" не трэба, каб сказаць, што гэта ягоны фірмовы стыль. Я - пра пастаянную шматфарбнасць беларускага літаратара, які, з часоў Купалы і Луцкевічаў, можа і напісаць эсэ, і стаць на чале часопіса, пісаць вершы і раманы, ствараць праграму на ТБ, перакладаць п'есы для тэатра, пісаць песні для гуртоў, рабіць і даваць інтэрв'ю, выступаць на стадыёнах і ўладкоўваць справы сяброў па цэху. І часам усё гэта рабіць адначасова для таго, каб жыла Беларусь. Такія людзі былі і ёсць у нашай літаратуры. Але іх заўжды катастрафічна мала, іх бракуе. Някляеў адзін з іх.

4. Ён адкрыты новаму. Не ў тым сэнсе, што раз'язджае на электрасамакаце па Маякоўцы (хаця, можа, і раз'язджае -- я б не здзівіўся). Але я не раз лавіў сябе на думцы: добра, каб і мне ў такія гады такія імпэт і цікавасць да новай літаратуры, да падзеяў і людзей, да знаёмстваў, размоваў, няхай сабе і спрэчак, урэшце рэшт -- такога прыняцця свету як чагосьці бязмежна жывога і цікавага. У якім не зняверыўся, хоць нагодаў для гэтага больш чым дастаткова. У якім хочаш прымаць дзейны ўдзел і часам па-шасцідзясятніцку пераўтвараць, і выходзіць пераможцам. 

5. Някляеў заўжды застаецца літаратарам. Успамінаю 2011 год: краіна аслепла ад судоў і аглухла ад дэвальвацый. Па крамах бегаюць бясконцыя натоўпы і выносяць пыласосы з лядоўнямі, на праспекце пляскаюць  масы мінакоў у вызначаны час і сігналяць машыны. Апошняе слова экс-кандыдата ў прэзідэнты Някляева на судзе прысвечана беларускай мове і яе катастрафічнаму становішчу ў Беларусі. Пра гэта не гаворыць і не думае ў гэты момант абсалютна ніхто, акрамя яго. Я быў проста агаломшаны ў той дзень і нават крыху пакрыўджаны, што ён не набраў такія лёгкія рэпутацыйныя "пойнты", неабходныя для далейшай палітычнай дзейнасці. Але Някляеў і ў судзе застаўся сабой - пісьменнікам. Паказаў, што для яго найдаражэйшае ў свеце - свая мова і сваё месца ў літаратуры. І цяпер, праз дзесяць год, трэба сказаць, што я значна лепш разумею той ягоны крок.

6. Ён, безумоўна, прыроджаны імправізатар. Ва ўсіх сэнсах. Бадай што, ягоную біяграфію ведае толькі ён сам, а міфаў, гісторый, прыдумак выведзена проста безліч. Артыстызм зразае і выкідае ўвесь пафас. У той жа час ён нараджае апломб, самапавагу актора, які прамаўляе цэнтральны для п'есы маналог. Для Някляева нецэнтральных маналогаў няма, і на кожнай сцэне -- хай гэта пакойчык на пяць чалавек, вялікая зала Дома літаратараў, стадыён "Маладзечна-95" ці богведама што яшчэ -- ён умее зачапіць і ўтрымаць аўдыторыю. Нават калі тое, што ён гаворыць -- містыфікацыя.

7. Ён бывае бязлітасна дакладным. У вершы можна сысці ў бок незлічоную колькасць разоў, закруціцца ў сілаба-танічных вальсах і пырхнуць вераб'ём у чарговыя цянёты. Але бываюць такія вершы, пасля якіх хочацца закурыць. Пасля якіх закрываеш кнігу і пачынаеш мераць крокамі пакой. Можа быць, іх не 600 тамоў, як у Юзафа Ігнацыя Крашэўскага. Але на адзін том набярэцца. І гэтага цалкам дастаткова.

7,5. Ён не спыняецца.

І дзякуй Богу. З днём нараджэння, Уладзімір Пракопавіч!



Ціхан Чарнякевіч
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------