Навіны
Дата публікацыі: 09.07.2021
3882
Фармат юбілейных словаў нібыта зацверджаны Мінюстам, але менш за ўсё хочацца думаць у дзень нараджэння паэта пра розныя фарматы і Мінюсты. Калі ў тэксце павінен быць вытрыманы фармат, то навошта тады пісаць? Хіба з'яўляліся добрыя кнігі, у тым ліку кнігі Уладзіміра Някляева, выключна праз нейчае патрабаванне? Бадай, толькі ўнутранае жаданне самога паэта выводзіла іх на святло. Гэтак і я не стану распісваць рэгаліі, трымацца парадку, жанру, храналогіі, стэрэатыпаў, а скажу пра тыя плюсы Някляева, якія бачу сам. Якія, на мой погляд, дадавалі і дадаюць беларускай літаратуры сёе-тое.
1. Някляеў -- жывы творца паэм. Гучыць як штосьці банальнае: ну, паэмы, ну, падумаеш... Паэты ж на тое і паэты, каб вершы і паэмы пісаць, правільна? Вось, маўляў, напрыклад, і раптам пачынаеш перабіраць кнігі, адгортваць газеты і часопісы, якія яшчэ не закрыліся, і бачыш, што нават колькасна іх амаль няма. Добрай паэмы амаль няма. А такой, што можаш успомніць злёту і працытаваць -- і пагатоў. Аднак справа не ў цытаце: выдатны радок знойдзецца шмат у каго. Някляеў жа ў найлепшых сваіх паэмах апошняга паўстагоддзя стварае Свет, у якім, як правіла жывуць два чалавекі. Я і Яна, Яна і Я. Здаецца, што з гэтых двох возьмеш? Як можна пра іх пісаць пяцьдзясят год і не вычарпаць тэмы? Някляеў можа. Ніхто не можа, акрамя яго.
2. Дыялог. На чым трымаецца някляеўскі верш, някляеўская паэма, шмат што з прозы? На дыялогу, на размове, дзе нішто і ніхто не можа скончыцца. Перашэптваюцца каханкі, лётаюць духі і багі, героі мінулага і антыгероі сучаснага, часам у поўнай куламесе спрачаюцца, сварацца, а часам гэта амаль нячутны абмен думкамі двох у маўчанні. У Някляеве сутыкаюцца нейкія плыні часу і прасторы; прашываюць яго, як вецер, а ён, як той вынаходца вятроў, спрабуе ўтаймаваць стыхіі. Някляеўскі дыялог перашкаджае літаратуры быць бясконца аўтабіяграфічнай, ён патрабуе выдумкі, адхілення ад сябе, ад прыватнага досведу. Безумоўна, гэта плюс.
3. Ён умее быць розным. Я не пра тое, што яго ў розных кнігах не пазнаеш: наадварот, мне дык і старонкі "ўсляпую" не трэба, каб сказаць, што гэта ягоны фірмовы стыль. Я - пра пастаянную шматфарбнасць беларускага літаратара, які, з часоў Купалы і Луцкевічаў, можа і напісаць эсэ, і стаць на чале часопіса, пісаць вершы і раманы, ствараць праграму на ТБ, перакладаць п'есы для тэатра, пісаць песні для гуртоў, рабіць і даваць інтэрв'ю, выступаць на стадыёнах і ўладкоўваць справы сяброў па цэху. І часам усё гэта рабіць адначасова для таго, каб жыла Беларусь. Такія людзі былі і ёсць у нашай літаратуры. Але іх заўжды катастрафічна мала, іх бракуе. Някляеў адзін з іх.
4. Ён адкрыты новаму. Не ў тым сэнсе, што раз'язджае на электрасамакаце па Маякоўцы (хаця, можа, і раз'язджае -- я б не здзівіўся). Але я не раз лавіў сябе на думцы: добра, каб і мне ў такія гады такія імпэт і цікавасць да новай літаратуры, да падзеяў і людзей, да знаёмстваў, размоваў, няхай сабе і спрэчак, урэшце рэшт -- такога прыняцця свету як чагосьці бязмежна жывога і цікавага. У якім не зняверыўся, хоць нагодаў для гэтага больш чым дастаткова. У якім хочаш прымаць дзейны ўдзел і часам па-шасцідзясятніцку пераўтвараць, і выходзіць пераможцам.
5. Някляеў заўжды застаецца літаратарам. Успамінаю 2011 год: краіна аслепла ад судоў і аглухла ад дэвальвацый. Па крамах бегаюць бясконцыя натоўпы і выносяць пыласосы з лядоўнямі, на праспекце пляскаюць масы мінакоў у вызначаны час і сігналяць машыны. Апошняе слова экс-кандыдата ў прэзідэнты Някляева на судзе прысвечана беларускай мове і яе катастрафічнаму становішчу ў Беларусі. Пра гэта не гаворыць і не думае ў гэты момант абсалютна ніхто, акрамя яго. Я быў проста агаломшаны ў той дзень і нават крыху пакрыўджаны, што ён не набраў такія лёгкія рэпутацыйныя "пойнты", неабходныя для далейшай палітычнай дзейнасці. Але Някляеў і ў судзе застаўся сабой - пісьменнікам. Паказаў, што для яго найдаражэйшае ў свеце - свая мова і сваё месца ў літаратуры. І цяпер, праз дзесяць год, трэба сказаць, што я значна лепш разумею той ягоны крок.
6. Ён, безумоўна, прыроджаны імправізатар. Ва ўсіх сэнсах. Бадай што, ягоную біяграфію ведае толькі ён сам, а міфаў, гісторый, прыдумак выведзена проста безліч. Артыстызм зразае і выкідае ўвесь пафас. У той жа час ён нараджае апломб, самапавагу актора, які прамаўляе цэнтральны для п'есы маналог. Для Някляева нецэнтральных маналогаў няма, і на кожнай сцэне -- хай гэта пакойчык на пяць чалавек, вялікая зала Дома літаратараў, стадыён "Маладзечна-95" ці богведама што яшчэ -- ён умее зачапіць і ўтрымаць аўдыторыю. Нават калі тое, што ён гаворыць -- містыфікацыя.
7. Ён бывае бязлітасна дакладным. У вершы можна сысці ў бок незлічоную колькасць разоў, закруціцца ў сілаба-танічных вальсах і пырхнуць вераб'ём у чарговыя цянёты. Але бываюць такія вершы, пасля якіх хочацца закурыць. Пасля якіх закрываеш кнігу і пачынаеш мераць крокамі пакой. Можа быць, іх не 600 тамоў, як у Юзафа Ігнацыя Крашэўскага. Але на адзін том набярэцца. І гэтага цалкам дастаткова.
7,5. Ён не спыняецца.
І дзякуй Богу. З днём нараджэння, Уладзімір Пракопавіч!
Ціхан Чарнякевіч
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------