Шэсць новых імёнаў беларускай літаратуры
Дата публікацыі: 01.06.2018
9280
Раман, аповесці, апавяданні, навэлы -- цягам амаль года маладыя аўтары з дапамогай сваіх настаўнікаў канцэптуалізавалі, пісалі, адшліфоўвалі свае творы.
Пра свае будучыя кнігі распавялі: Мікіта Волкаў і Стэфан Корф (кіраўніца работы Людміла Рублеўская); Вольга Ткачэнка і Аляксандр Веледзімовіч (выкладчыца Наталля Паваляева); Дар'я Трайдэн і Кацярына Захарэвіч (пад кіраўніцтвам Ганны Бутырчык).
У абмеркаванні ўзялі ўдзел старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч, вышэй згаданыя выкладчыцы Школы, а таксама куратарка ШМП Алена Казлова.
Выпускны ў Школе маладога пісьменніка пройдзе 7 чэрвеня. Уваход вольны. Запрашаем!
Тэкст і фота: Віка Трэнас
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"