Школа маладога літаратара абвяшчае набор навучэнцаў! Дэдлайн — 1 кастрычніка

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" запрашае ў Школу маладога літаратара «W/Rights». Калі табе да 35 гадоў і ты пішаш паэзію, крытыку, рэдагуеш альбо перакладаеш тэксты — смела падавай заяўку.
Наш адукацыйны праект працягвае сямігадовы досвед Школы маладога пісьменніка і актуальныя патрэбы маладых літаратараў. «W/Rights» аб'ядноўвае паэтаў, крытыкаў, рэдактараў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі палепшаць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымаюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў. Праект здзяйсняецца ў партнёрстве з грамадска-культурніцкай кампаніяй "Будзьма беларусамі!", праваабарончай ініцыятывай "Журналісты за талерантнасць", Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый.
Выкладанне ў Школе будзе весціся на дзвюх аддзяленнях: «Паэзія/Пераклад паэзіі» і «Крытыка/Літаратурнае рэдагаванне».
Навучанне ў Школе — бясплатнае!
Школа маладога літаратара «W/Rights» — гэта:
- базавыя веды ў галіне культурніцкіх правоў;
- актуальныя практыкі creative writing;
- камунікацыя і ўзаемнае абмеркаванне тэкстаў з калегамі;
- тэорыя крытыкі, паэзіі і паэтычнага перакладу;
- навучанне асновам прамоцыі, краўдфандынга і фандрайзінга ў сферы культуры;
- семінары па выяўленні мовы варожасці ў тэкстах;
- воркшопы з найлепшымі паэтамі і пісьменнікамі Беларусі;
- сустрэчы з выдаўцамі, дызайнерамі і спецыялістамі па аўтарскім праве;
- магчымасць надрукаваць свае творы.
Умовы паступлення:
* Узрост: 18-35 гадоў.
* Заяўка на адрас shkola.pismennika@gmail.com
Заяўка павінна ўключаць:
1) узор водгуку/рэцэнзіі на прачытаную кнігу (для аддзялення «Крытыка/Літаратурнае рэдагаванне») альбо паэзіі/перакладу (для аддзялення «Паэзія/Пераклад паэзіі») любога жанру на беларускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;
2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце навучацца ў Школе;
3) спіс з 5-10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.
Правілы афармлення заяўкі:
* Тэма ліста: W/Rights з пазнакай «Крытыка/Літаратурнае рэдагаванне» альбо «Паэзія/Пераклад паэзіі».
* Вашыя тэксты, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце .docx(.doc). На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.
* Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― "вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя", напрыклад:
Pashkevich_Alaiza.docx
Bahdanovich_Maksim.docx
*Заяўкі для паступлення прымаюцца на электронную пошту: shkola.pismennika@gmail.com да 1 кастрычніка 2020 г.
Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена на пачатку кастрычніка на сайце lit-bel.org і ў паштовай рассылцы. Пры паспяховым залічэнні ў Школу вам паведамяць гэта да пачатку заняткаў па нумары тэлефона, якія вы пакінулі.
Зычым поспеху!