Школа маладога літаратара. Паэтычныя чытанні – 16 ліпеня
Дата публікацыі: 14.07.2020
869

16 ліпеня (чацвер) а 19.00 будзем слухаць вершы паэтаў Школы маладога літаратара.
Нехта з іх ужо мае першую кнігу. Нехта атрымаў узнагароду “Залаты апостраф” за найлепшы дэбют. Нехта паспяхова ўдзельнічаў у міжнародных фестывалях і слэмах. Што аб’ядноўвае ўсіх – навучанне ў Школе маладога літаратара W/rights, арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў.
Дзесяць аўтарак і аўтараў пачытаюць свае вершы і адкажуць на пытанні мадэратара і ўсіх ахвочых, а настаўнікі Школы прадставяць яе таленавітых выпускнікоў.
З уделам выкладчыкаў Андрэя Хадановіча i Вольгі Гронскай.
Дзякуем грамадскай кампаніі “Зробім лепш” за магчымасць трансляцыі эфіра.
Спасылка на трансляцыю: https://tinyurl.com/ycjtluxy
Беларускі ПЭН-Цэнтр