Што можа літаратура?

Фота: Томаш Пеніцкі

Што можа літаратура? На гэтую тэму адбылася дыскусія ў межах беластоцкага літаратурнага фестывалю Zebrane.

Мадэратам дыскусіі выступіў доктар філасофскіх навук Барташ Кузьняж, які выказаў думку, што літаратура хутчэй за ўсё дзейнічае адрасна – на канкрэтнага чытача:

– Калі Вольга Такарчук сказала, што літаратура змяняе свет, то я б сказаў, што літаратура можа памяняць жыццё канкрэтнага чытача. Яна мае гэты патэнцыял больш, чым нейкая іншая форма выказвання артыстычнай экспрэсіі. Таму, канешне, як у жарце, трэба даць шанец Богу і купіць кнігу, гэта значыць трэба нешта чытаць.

Рэпарцёрка і літаратарка Катажына Кабылярчык, працуючы над кнігай пра сучаснае водгулле грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, пераканалася, што свет нельга дзяліць на чорнае і белае:

– Для мяне гэта насамрэч быў такі вельмі моцны ўдар свядомасці, што свет не з’яўляецца чорна-белым. Усё не з’яўляецца такім адназначным. Вельмі часта ў кароткіх тэкстах з прэсы, тэкстах меншых аб’ёмаў, якія не паглыбляюцца ў тэму, мы даволі лёгка займаем адзін з бакоў, як нам падаецца, слушны бок. Але калі вельмі моцна расчасаць ранку, то акажацца, што там паўсюдна кроў і паўсюдна баліць.

Беларускае Радыё Рацыя