Шведскі саюз пісьменнікаў падтрымаў паэта Паўла Горбача

Шведскі саюз пісьменнікаў асуджае арышт маладога паэта Паўла Горбача. Адчайная спроба Лукашэнкі прымусіць замаўчаць свабоду слова з'яўляецца злачынствам не толькі супраць асобнага аўтара, але і супраць літаратуры як такой, як формы мастацтва і як самавыяўлення чалавека.

"Малады паэт у Беларусі чытаў свае вершы ў менскім дворыку. За гэта ён атрымлівае 15 сутак зняволення. Паэт, чыё злачынства ў тым, што ён апранае свае думкі ў словы. Малады чалавек, які не чакае заробку ад творчасці. Не чакае, што ён стане знакамітым альбо набудзе прызнанне. Які не хацеў нічога, акрамя як стаяць у куртцы і прамаўляць словы ў менскім дворыку. За гэта ён атрымлівае 15 сутак турмы. Вось да якой ступені баіцца дыктатар Лукашэнка свабоды слова", – кажа старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў Грэт Ротбёль.


Паэт і журналіст Павел Горбач атрымаў 15 сутак арышту за чытанне вершаў у адным з мінскіх двароў у пятніцу 6 лістапада.


forfattarforbundet.se