Слонімскую сінагогу купіла пісьменніца Рыўз

Илона Караваева. Фото: starstories.org
Слонімскую сінагогу 1642 года купіла малавядомая пісьменніца з Менску Ілона Караваева, якая мае літаратурны псеўданім Іаана Рыўз.

Ілона Караваева – артыстка, музыкант і пісьменніца, сябра Саюза музычных дзеячаў Беларусі. У апошні час  жанчына піша казкі. Казкі Іааны Рыўз на ангельскай мове “The tales  of the lost forest“  прынеслі ёй званне лаўрэата ў намінацыіі “ChildrenLiterature” міжнароднага конкурсу ECG (Лондан) у 2018 годзе.

Раней зацікаўленасць у набыцці будынку праяўляў Лонданскі фонд яўрэйскай спадчыны. 


Беларускае Радыё Рацыя